1 Псалом Давіда пра быццё свету.
Дабраславі, душа мая, Бога!
Божа, Божа мой, узвышаны вельмі, славай і прыгажосцю апрануты.
Дабраславі, душа мая, Бога!
Божа, Божа мой, узвышаны вельмі, славай і прыгажосцю апрануты.
2 Апрануты святлом, як рызаю,
Неба раскінуў, як шацёр.
Неба раскінуў, як шацёр.
3 Узняў воды ў вышыню неба,
Паклаў хмары для ўзыходжання Сабе, крочыш па крылам паветраным.
Паклаў хмары для ўзыходжання Сабе, крочыш па крылам паветраным.
4 Сатварыў Анёлаў Сваіх духаў,
І службітаў Сваіх полымя палымянае.
І службітаў Сваіх полымя палымянае.
5 Заснаваў зямлю на цвёрдай выснове —
Не нахіліцца ад веку і да веку.
Не нахіліцца ад веку і да веку.
6 Бездань, як рыза, апранае яе.
На гарах воды стаяць.
На гарах воды стаяць.
7 Вадаспадамі зрынуцца ад поклічу Твайго,
Ад грома голаса Твайго затрапечуць.
Ад грома голаса Твайго затрапечуць.
8 Сойдуць з гор і зыйдуць ў даліны,
Дзе загадаў месца для іх.
Дзе загадаў месца для іх.
9 Паклаў межы для іх, якія не пяройдуць
І не звернуцца затапіць зямлю.
І не звернуцца затапіць зямлю.
10 Ты паслаў плыні водныя ў даліны,
Пасярод гор воды цякуць.
Пасярод гор воды цякуць.
11 Пояць усіх звярэй палявых,
Спатольваюць аслы смагу сваю.
Спатольваюць аслы смагу сваю.
12 Каля іх жывуць птушкі нябесныя,
Сярод камянёў галосяць.
Сярод камянёў галосяць.
13 Напояцца горы з вышынь Тваіх,
Справамі Тваімі насычаецца зямля.
Справамі Тваімі насычаецца зямля.
14 Росціш траву для скатоў і злакі для службітаў чалавека,
Ўздымаеш хлеб ад зямлі.
Ўздымаеш хлеб ад зямлі.
15 І віно вясяліць сэрца чалавека,
Алеем умасціць твар свой, і хлеб сэрца чалавека ўмацуе.
Алеем умасціць твар свой, і хлеб сэрца чалавека ўмацуе.
16 Насыцяцца дрэвы сярод палёў,
Кедры ліванскія, што насадзіў Ты.
Кедры ліванскія, што насадзіў Ты.
17 На іх птушкі гнёзды свае зробяць,
Сялібы буслоў узносяцца над імі.
Сялібы буслоў узносяцца над імі.
18 Горы высокія казулям,
Каменні ў прытулак для трусоў.
Каменні ў прытулак для трусоў.
19 Месяц сатварыў дзеля часу,
Сонцу паклаў заход ягоны.
Сонцу паклаў заход ягоны.
20 Паклаў цемру і зрабілася ноч —
Час для звяроў лясных.
Час для звяроў лясных.
21 Ільвы рыкаюць аб здабычы
І шукаюць ад Бога ежу сабе.
І шукаюць ад Бога ежу сабе.
22 Як заззяе сонца, яны звернуцца,
І палягуць у логавах сваіх.
І палягуць у логавах сваіх.
23 Выйдзе чалавек на справы свае,
І на працу сваю да вечара.
І на працу сваю да вечара.
24 Якія вялікія справы Твае Божа!
Усё шматмудра сатварыў, напоўнілася зямля сатвораным Табою.
Усё шматмудра сатварыў, напоўнілася зямля сатвораным Табою.
25 Вось мора вялізнае і шырокае,
Ў ім гады, якім пераліку няма, жывёлы вялікія і малыя.
Ў ім гады, якім пераліку няма, жывёлы вялікія і малыя.
26 Тут караблі плаваюць
І кіт, што сатварыў гуляецца тут.
І кіт, што сатварыў гуляецца тут.
27 Ўсе Цябе прагнуць,
Бо даеш ім ежу пад час спрыяльны.
Бо даеш ім ежу пад час спрыяльны.
28 Калі падаеш ім — прымаюць,
Калі адчыніш далонь Сваю — дабром напаўняюцца.
Калі адчыніш далонь Сваю — дабром напаўняюцца.
29 Калі адвяртаеш твар Свой — палохаюцца,
Калі аднімеш дух іх — паміраюць і звяртаюцца ў зямлю сваю.
Калі аднімеш дух іх — паміраюць і звяртаюцца ў зямлю сваю.
30 Паслеш Дух Свой — і сатворацца,
І аднавіцца твар зямны.
І аднавіцца твар зямны.
31 Будзі слава Божая вечна!
Узвясяліцца Бог справамі Сваімі.
Узвясяліцца Бог справамі Сваімі.
32 Зірне на зямлю і — сатрасецца,
Дакранецца да гор і — задымяцца.
Дакранецца да гор і — задымяцца.
33 Буду спяваць Богу ўсё жыццё свае,
Буду спяваць Яму пакуль жыву.
Буду спяваць Яму пакуль жыву.
34 Да будзе асалодай яму гутарка мая,
Буду вясяліцца пра Бога.
Буду вясяліцца пра Бога.
35 Да пазнікаюць грэшныя з твару зямнога,
І бязбожных няхай не стане. Дабраславі, душа мая, Бога!
І бязбожных няхай не стане. Дабраславі, душа мая, Бога!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 103
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015