1 Алелюйя. Аггея і Захарыі.
Хваліце Бога з неба,
Хваліце Яго ў вышы́нях.
Хваліце Бога з неба,
Хваліце Яго ў вышы́нях.
2 Хваліце Яго, усе анёлы Ягоныя,
Хваліце Яго, усе ваяўнічыя Яго.
Хваліце Яго, усе ваяўнічыя Яго.
3 Хваліце Яго, сонца і месяц,
Хваліце Яго зоркі і святло.
Хваліце Яго зоркі і святло.
4 Хваліце Яго, нябёсы нябесные
І воды над нябёсамі.
І воды над нябёсамі.
5 Няхай ўсхваляюць імя Божае,
Бо Ён мовіць — і робяцца, нагадвае — і сатварюцца.
Бо Ён мовіць — і робяцца, нагадвае — і сатварюцца.
6 Усталяваў іх на векі і векі вечныя,
Паклаў загад — і не пройдзе ён.
Паклаў загад — і не пройдзе ён.
7 Хваліце ад зямлі Госпада,
Рыбы вялізныя і бездані,
Рыбы вялізныя і бездані,
8 Полымя, град, снег, лёд і бура,
Што выконваюць волю Ягоную.
Што выконваюць волю Ягоную.
9 Горы з прыгоркамі,
Кедры і дрэвы пладаносныя,
Кедры і дрэвы пладаносныя,
10 Звяры і скаты ўсе,
Га́ды і птушкі пярнатыя.
Га́ды і птушкі пярнатыя.
11 Цары зямныя і людзі ўсе,
Паны і ўсе зямныя начальнікі,
Паны і ўсе зямныя начальнікі,
12 Маладыя з маладзіцамі,
Юнакі і старэйшыны.
Юнакі і старэйшыны.
13 Да ўславяць імя Божае, узвышняе імя Адзінага,
Слава Яго на зямлі і на небе.
Слава Яго на зямлі і на небе.
14 І ўздыме моц людзей сваіх,
Песню ўсіх святых Яго, сыноў Ізраіля, людзей, што ідуць да Яго.
Песню ўсіх святых Яго, сыноў Ізраіля, людзей, што ідуць да Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 148
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015