1 Кіроўцу хору. Ад Ідыфума. Псалом Асафа.
2 Голасам маім да Бога заклічу,
Залямянтую да Бога, і пачуе мяне.
3 У дзень смутку майго рукі да Бога ўздыму,
І ночу ўздыму, бо не прымала душа суцяшэння.
4 Узгадаў Бога і ўзрадаваўся,
Задумаўся і стаў легкадумны дух мой.
5 Убачылі вочы мае варту на вежах,
І ў замяшанні быў і анямеў.
6 Узгадаў дні першыя,
Гады мінулыя памінаў.
7 Ноччу сэрца мае задумлялася,
І затужыў дух мой:
8 Што, калі Бог назаўсёды адрынуў?
І больш дабраволіць не стане?
9 Ці назаўсёды адняў Сваю мілату,
І змоўкла слова Ягонае ад роду да роду?
10 Што, калі больш не жадае Бог шодрыць нас?
Што, калі шчодрасць Сваю ў гневе спыніў?
11 І мовіў сабе: вось разумею,
Што дзясніца змянілася Божая.
12 Узгадаў справы Божыя,
Узгадаў ад самага спачатку ўсе дзівы Твае.
13 І павучаўся ў справах Тваіх,
І аб спачынах Тваіх разважаў
14 Божа, e святасці шлях Твой.
Хто больш вялікі, чым Бог наш?
15 Ты — гэта Бог, што цуды стварае,
Узвясціў да людзей сілу Сваю.
16 Збавіў рукою Сваёй людзей Сваіх,
Сыноў Якава і Іосіфа.
17 Убачылі воды Цябе, Божа, убачылі Цябе воды і напалохаліся,
Сатрасліся бездані.
18 Зашумелі воды, голас падалі хмары,
Бо паслаў Бог стрэлы Свае.
19 Бесперапыну голас грому Твайго, маланкі Твае асвяцілі сусвет,
Пахіснулася і затрапятала зямля.
20 Па моры шлях Твой, і сцежкі твае па водах шматлікіх,
І крокі Твае не пазнаюць.
21 Накіраваў, як статак оўчы, людзей Сваіх
Рукой Маісея і Аарона.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 76

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015