1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.
3 І я маю розум, як вы, і нічым я ад вас ня горшы. І хто ня ведае пра гэта?
4 Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб Ён выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага [чалавека].
5 Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, яны гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца.
6 Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.
7 Запытайся жывёлу, і тая навучыць цябе, і птушак нябесных, і яны скажуць табе.
8 Запытайся зямлі, і яна патлумачыць табе, і раскажуць табе рыбы марскія.
9 Хто з іх усіх ня ведае, што рука ГОСПАДА ўчыніла ўсё гэта?
10 У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.
11 Ці ж ня вуха разумее словы, і ці ж не паднябеньне пазнае смак ежы?
12 Старыя маюць мудрасьць, а хто жыве доўга — разуменьне.
13 У [Бога] — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне.
14 Вось, Ён зруйнуе, і ніхто не адбудуе, Ён увязьніць чалавека, і нельга вызваліць.
15 Вось, Ён спыняе воды, і яны высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць.
16 У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца.
17 Ён робіць босымі дарадцаў і ў судзьдзяў адбірае разум.
18 Ён разьвязвае ярмо валадароў і вяроўкай абвязвае сьцёгны іхнія.
19 Ён робіць босымі сьвятароў і магнатаў скідае.
20 Ён закрывае вусны верных і старых пазбаўляе разважлівасьці.
21 Ён вылівае пагарду на шляхетных, аслабляе пояс адважных.
22 Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе.
23 Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.
24 Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах.
25 Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Ёва, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023