1 І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:
2 «Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!
3 Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
4 Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?
5 Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.
6 Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Ёва, 25 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023