Біблія » Пераклады » Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы 122 Псальм 122 (121)

1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»
2 Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!
3 Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,
4 куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,
5 бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давіда.
6 Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць дабрадзенства тыя, якія любяць цябе.
7 Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт — у палацах тваіх.
8 Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: «Супакой табе!»
9 Дзеля Дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 122

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023