Біблія » Пераклады » Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы 140 Псальм 140 (139)

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
2 Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!
3 Яны задумляюць ліхое ў сэрцы сваім, кожны дзень узьнімаюць вайну,
4 навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях)
5 Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.
6 Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)
7 Сказаў я да ГОСПАДА: «Ты — мой Бог!» Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на голас маленьня майго!
8 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву маю ў дзень бітвы.
9 Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)
10 Няхай галовы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх!
11 Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!
12 Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.
13 Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму.
14 І будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 140

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023