1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.
2 Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!
3 Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!
4 Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.
5 Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях)
6 Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго.
7 Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне,
8 Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго!
9 Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 61

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023