1 Анёл паказаў мне раку вады жыцця, бліскучую, як крышталь, якая выплывала ад трона Бога і Баранка.
2 Пасярод плошчы горада і паміж берагамі ракі расце дрэва жыцця, якое дае плод дванаццаць разоў. Кожны месяц дае свой плод, а лісце дрэва служыць для лячэння народаў.
3 І нічога праклятага ўжо не будзе. А трон Бога і Баранка будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.
4 Убачаць Ягонае аблічча, а Ягонае імя будзе на іх чолах.
5 І ночы ўжо не будзе, і не будуць мець патрэбы ні ў святле лямпы, ні ў святле сонца, бо Пан Бог будзе свяціць над імі; і яны будуць валадарыць на векі вечныя.
Час блізкі
6 Анёл сказаў мне: «Гэтыя словы пэўныя і праўдзівыя, і Пан, Бог духаў прароцкіх, паслаў анёла свайго паказаць слугам сваім тое, што павінна адбыцца неўзабаве.
6 Анёл сказаў мне: «Гэтыя словы пэўныя і праўдзівыя, і Пан, Бог духаў прароцкіх, паслаў анёла свайго паказаць слугам сваім тое, што павінна адбыцца неўзабаве.
7 І вось прыйду неўзабаве. Шчаслівы той, хто захоўвае словы прароцтва гэтай кнігі».
8 Я, Ян, чуў і бачыў гэта. А пасля таго як пачуў і ўбачыў, я ўпаў пакланіцца ў ногі анёлу, які паказваў мне гэта.
9 Але ён сказаў мне: «Не рабі так. Я слуга як і ты, і твае браты — прарокі, і тыя, хто выконвае словы гэтай кнігі. Богу пакланіся!»
10 Потым сказаў мне: «Не запячатвай словаў прароцтва гэтай кнігі, бо час блізкі!
11 Хто чыніць несправядлівасць, няхай яшчэ чыніць несправядлівасць, і нячысты няхай яшчэ забруджваецца, а справядлівы няхай далей чыніць справядлівасць, і святы няхай яшчэ асвяціцца.
12 Вось прыйду неўзабаве і адплата Мая са Мною, каб адплаціць кожнаму паводле ягоных учынкаў.
13 Я — Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.
14 Шчаслівыя тыя, хто мые шаты свае, каб мець уладу над дрэвам жыцця і праз браму ўвайсці ў горад.
15 Звонку застануцца сабакі, чарадзеі, распуснікі, забойцы, ідалапаклоннікі і кожны, хто любіць ці чыніць падман!
Эпілог
16 Я, Езус, паслаў Майго анёла засведчыць вам пра гэта ў Касцёлах. Я — корань і патомства Давіда, ясная ранішняя зорка».
16 Я, Езус, паслаў Майго анёла засведчыць вам пра гэта ў Касцёлах. Я — корань і патомства Давіда, ясная ранішняя зорка».
17 А Дух і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І хто прагне, няхай прыйдзе, і хто хоча, няхай возьме ваду жыцця дарма.
18 Я сведчу кожнаму, хто слухае словы прароцтва гэтай кнігі. Калі хто-небудзь дадасць да гэтага нешта, Бог спашле на яго бедствы, апісаныя ў гэтай кнізе.
19 А калі хто-небудзь выкіне нешта са словаў кнігі гэтага прароцтва, Бог адкіне яго ад дрэва жыцця і выкіне са святога горада, апісаных у гэтай кнізе.
20 Той, хто сведчыць пра гэта, кажа:
«Так, хутка прыйду».
«Амэн. Прыйдзі, Пане Езу!»
21 Ласка Пана Езуса няхай будзе з усімі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Апакаліпсіс святога Яна, 22 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019