Біблія » Слоўнікі

Слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча

Гісторыя падрыхтоўкі

Слоўнік Насовіча з’яўляецца адной з найважнейшых лексікаграфічных прац у гісторыі беларускага мовазнаўства. Найбольшы слоўнік беларускай мовы ХІХ ст., ён адразу па сваім выхадзе надоўга стаў асноўнай крыніцай (хоць карысталіся ім часам не надта крытычна) для ўкладання іншых слоўнікаў (указальніка Паўла Шэйна, размоўнікаў Адальберта Войцеха Старчэўскага, перакладных слоўнікаў Максіма Гарэцкага, Міколы Байкова, Сцяпана Некрашэвіча, Яна Станкевіча і інш.). Таксама важна адзначыць, што Слоўнік Насовіча, разам з публікацыямі Яўхіма Карскага, актыўна выкарыстоўваўся рэдактарамі і аўтарамі газеты «Наша Ніва».

Слоўнік двойчы перавыдавалі факсімільна (то-бок проста рэпрадуктавалі арыгінал). Такімі перавыданнямі сённяшняму чытачу карыстацца досыць нязручна з розных прычын. У 2002 годзе Зміцер Саўка, плануючы зрабіць новае выданне Слоўніка Насовіча для сучаснага чытача, пачаў яго алічбоўку і вычытку, адаптаваў да нормаў беларускага правапісу частку загаловачных слоў. Аднак гэтая праца амаль спынілася ў 2006 годзе праз нястачу грошай.

Пасля смерці Змітра Саўкі ў 2016 годзе, калі ў архівах мовазнаўцы знайшліся ягоныя ранейшыя напрацоўкі, было вырашана працягнуць праект. У 2019 годзе Алесь Булойчык і Уладзімір Кошчанка сабралі грошы праз краўдфандынг на далейшую працу над слоўнікам. У канцы 2019 года да працоўнай групы далучыўся Вячаслаў Мартысюк.

Была праведзена вялікая праца — створана адмысловая праграма для ўкладання электроннай версіі, слоўнікавыя артыкулы (35 000) вычытаны наноў і ўнесены ў базу і г. д. Выданне не ўбачыла б свет без шматлікіх валанцёраў і фундатараў, якія нам дапамагалі. Мы выказваем ім нашу найшчырэйшую падзяку:

Настасься Аляшкевіч
Антон Арцёменка
Zoja Bartosh
Аляксандра Баярына
Антон Бельскі
Dzianis Brynkevič
Olga Goritskaya
Dzmitry Haurychenka
Тацяна Гацура
Volha Hiedranovich
Уладзіслава Губіч
Андрусь Жвір
Сергей Желобовский
Сяргей Запрудскі
Ігар Іваноў
Марыя Кавальчук
Aliaksandr Kazakou
Віталь Катовіч
Севярын Квяткоўскі
Усевалад Кімаеў
Виталий Кравченок
Źmicier Krymoŭski
Андрей Купченко
Марына Курышка
Yury Labovich
Сяргей Лобач
Раман Маладзяшын
Настасься Мацяш
Павел Мінютка
Ірына Міхальчанка
Васіль Прымака
Victor Radziwinowski
Georgy Roy
Тацяна Сакун
Зьміцер Санько
Караліна Саўка
Irina Slavnikova
Вольга Цiтова
Aliaksei Tsitovich
Vadim Titov
Вадзім Шклярык
Pavel Shut
Вальжына Шутава
Алесь Яўдаха

Асаблівую падзяку выказваем Ілоне Урбановіч-Саўцы.

Пра гэтае выданне

Слоўнік Насовіча доўгі час заставаўся «рэччу ў сабе», перадусім з прычыны расейскага дарэформеннага правапісу, нявытрыманасці «паўэтымалагічнага пісьма» (Яўхім Карскі), прынятага ўкладальнікам, вялікай колькасці запісаных у розных мясцовасцях фанетычных, акцэнталагічных і інш. варыянтаў аднаго і таго ж слова (пададзеных у асобных артыкулах, часам без адсылак): акано́м/ікано́м, ввіну́ць/увіну́ць, здыліка́ціць/здэліка́ціць, Няме́тчына/Няме́ччына, оке́нніца/воке́нніца, о́кліп/во́кліп, слу́хаты/слу́хаць, таíты/таíць, усчу́неваць/усчу́ніваць/ушчу́ніваць, ху́дкі/ху́ткі, абаку́ла/оба́кула, дзендо́бры/дзен-до́бры, дзень-дзяньскíй/дзень-дзяньскí, в ве́чар/у́вечар, в двух/удву́х і інш.

Усё гэта стварала і стварае цяжкасці пры карыстанні слоўнікам. Сучасны карыстальнік не пазнае беларускіх слоў за старым дарэформенным расейскім правапісам, таму ўзнікла патрэба ўніфікацыі правапісу згодна з сучаснымі нормамі беларускай літаратурнай мовы, а таксама забеспячэння слоўнікавых артыкулаў сістэмай дадатковых тлумачэнняў/адсылак.

Беручы пад увагу вышэйапісаныя праблемы, было вырашана зрабіць паралельна з арыгінальным рэестрам Слоўніка Насовіча яго асучасненую версію, прадоўжыўшы працу Змітра Саўкі ў гэтым кірунку. Сучасная адаптацыя — гэта перадача арыгінальных загаловачных слоў сродкамі сучасных беларускіх графікі і правапісу; асобныя дыялектныя адзінкі слоўнікавага рэестра «алітаратурваліся», г. зн. узнаўляліся ў тым выглядзе, у якім яны маглі б існаваць у літаратурнай мове (больш падрабязна пра сучасную адаптацыю гл. Дадатак).

Электроннае выданне Слоўніка Насовіча захоўваецца ў github, утрымлівае зыходныя файлы .xml для далейшай апрацоўкі і дадавання ў пошукавыя сістэмы, а таксама файлы .html, якія можна праглядаць у звычайным браўзары. З улікам даўнасці папяровага выдання, слоўнік распаўсюджваецца як Public Domain — народны здабытак.

Дадатак. Прынцыпы адаптацыі арыгінальнага рэестра Слоўніка Насовіча

Найбольш частотныя выпадкі:

— асобныя літары (ă, ĕ, ȇ, и, ŏ, ô, щ, ъ, ѣ, ѣ̆, ѣ̂, э̆, э̂, я̆), не характэрныя для сучаснай беларускай літаратурнай мовы, трансфармаваныя ў залежнасці ад пазіцыі ў слове:

— спалучэнне іо перадаецца як ё або -ыо:

й і ў у абсалютным пачатку слова заменены на і і у:

— спалучэнне кг перадаецца як ґ (г выбухное):

— суфікс + постфікс -цьца перадаецца як -цца:

в перадаецца як у або ў у залежнасці ад пазіцыі:

— у асобных словах перад зычным і на канцы л перадаецца як ў:

— на месцы рэдукаваных і, ы ўзнаўляецца этымалагічны галосны:

э ў запазычаннях звычайна захоўваецца:

— у словах, якія, магчыма, маюць заходнепалескае паходжанне, э перадаецца як а:

— канчаткі -ий/-ій/-ый перадаюцца як -і/-ы:

— мяккія зычныя ў Слоўніку Насовіча, якія ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца зацвярдзелымі, перадаюцца як цвёрдыя:

— сцягненыя формы зваротных дзеясловаў падаюцца як поўныя:

— у выпадках, калі пры асучасніванні сцягненых формаў зваротных дзеясловаў зрушваўся націск і ўскладнялася пазнавальнасць слова, сцягненыя формы захоўваліся:

— канчатак -ць дзеясловаў, аснова якіх заканчваецца на зычны гук, перадаецца як -ці:

— у выпадках, калі пры асучасніванні зрушваўся націск і ўскладнялася пазнавальнасць слова, дзеясловы ў інфінітыве з суфіксам захоўваліся:

— безасабовыя формы дзеясловаў на -ець і на -сь, а таксама дзеепрыслоўяў на -сь, падаюцца ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы:

— правапіс прыставак на зычныя прыведзены ў адпаведнасць з нормамі сучаснай літаратурнай беларускай мовы:

ж на месцы гістарычнага *dj перадаецца як дж або ж:

— спалучэнне вг, якое, магчыма, узнікла пад уплывам польскай мовы, перадаецца як лг:

— спалучэнні слн, ств, стл, стн, тств, тсц, цств, шств, жств перадаюцца як сн, сцв, сл, сн, цтв, сц, сцв, ств адпаведна:

— спалучэнне сч перадаецца як шч:

— суфікс -ыва- (-іва-) у дзеясловах незак. трыв. перадаецца як -ва-:

— суфікс -ыва- у дзеясловах незак. трыв. захоўваецца пасля збегу некаторых зычных:

— спалучэнне -іва- (=каранёвае і + суф. -ва-) у дзеясловах незак. трыв. перадаецца як -йва-:

— лексіка з паўднёва-заходняга дыялекту падаецца ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы:

— падоўжаныя зычныя ў запазычаннях не захоўваюцца:

— спалучэнне дзк перадаецца як дск:

— аканне/яканне перадаецца ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы:

— спалучэнні дв, тв перад галоснымі пярэдняга раду перадаюцца як дзьв, цв:

— некаторыя выпадкі фанетычнага напісання зменены на «этымалагічныя» ў адпаведнасці з сучаснымі нормамі:

— зроблена спроба ўрэгулявання правапісу злучнікаў з часціцамі, прыслоўяў (прыслоўяў з злучнікамі і з часціцамі), прыназоўнікаў, займеннікаў, выклічнікаў (выклічнікаў з злучнікамі і з часціцамі), гукаперайманняў асобна/разам/праз злучок:



Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter