пераклады // сімфонія // слоўнікі

Новы Запавет Дзекуць-Малея

Пераклад чатарых Евангелляў срабіў Лукаш Дзекуць-Малей ў 1926−1930 гадах. Астатнія кнігі Новага Запавету зрабіў з дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя).

Новы Запавет

Мацьвея
Марка
Лукі
Яана
Дзеяньні
Якуба
1 Пётры
2 Пётры
1 Яана
2 Яана
3 Яана
Юда
Да Рымлянаў
1 да Карыньцянаў
2 да Карыньцянаў
Да Галятаў
Да Эфэсцаў
Да Філіпянаў
Да Каласянаў
1 да Фесалонікійцаў
2 да Фесалонікійцаў
1 да Цімахвея
2 да Цімахвея
Да Ціта
Да Філімона
Да Жыдоў
Адкрыцьце

Стары Запавет

Псальмы

Пераклад Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча

Заўвага: у перакладзе Дзекуць-Малея нумарацыя псальмоў ідзе па заходнім або па Массаретскому тыпу. Аднак, мы змянілі нумарацыю, у адпаведнасьці з усходнім тыпам, як у Сінадальным перакладзе. Прычына — так прасцей выводзіць вершы з псальмоў для параўнання. Варта адзначыць, што псальмы пераклала спадарыня Аўгусты Розэнбэрг.

Пераклад Лукаша Дзекуць-Малея (1888−1955) — чатыры беларускамоўныя Евангеллі, выдадзеныя «тарашкевіцай» цягам 1926−1930 гадоў у перакладзе баптысцкага прэсвітара з Брэста Лукаша Дзекуць-Малея на пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя.

Узяцца за справу перакладу Лукаша Дзекуць-Малея разам з жонкай вымусіў недахоп рэлігійных выданняў на пачатку XX стагоддзя. У 1927−30 гадах баптысцкае выдавецтва «Компас» надрукавала паасобныя Евангеллі і некалькі брашураў беларускай мовай.

Пры перакладзе Дзекуць-Малей карыстаўся дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча (1884−1942), які ўзяўся перакладаць цэлы Новы Запавет. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя).

Пасля гэты пераклад перавыдаваўся яшчэ тройчы (1948, 1985, 1991 і 2022), дасягнуўшы агульнага тыражу амаль 55 000 асобнікаў. Ён дагэтуль лічыцца адным з найлепшых беларускіх перакладаў.

Поўны сьпіс выданьняў:

1. Паводле Г. Пікарды і ягоных крыніцаў — менавіта гэтае выданьне было першым. Дакладныя дадзеныя знойдзены ў каталогу Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі. Падарунак Вітаўта і Зоры Кіпель.
2. Указаньне на задняй вокладцы: Гэльсынкі. Паводле Г. Пікарды — друк заставаўся ў выд. «Компас», Лодзь. Пачынаючы з гэтага выданьня ужываецца новы шрыфт.
3. Наклад, паводле Г. Пікарды — 25 000 асобнікаў.
4. Усе 4 выданьні адбыліся без зьменаў (акрамя зьменаў стылю тытульнай старонкі у 3−4 выданьнях, выгляду вокладкі і дадзеных пра друк).


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1926−1931, 1948, 1985, 1991


2023. Створана з любоўю для тых, хто разважае пра Бога і шукае Яго.