Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 120 Псальм 120 (119)

1 Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада гукаў я ў бядзе маёй, і Ён мяне выслухаў.
2 Госпадзе, вызваль душу маю ад вуснаў ілжывых, ад языка здрадлівага.
3 Што дасьць табе ды якую карысьць здрадлівы язык прынясе?
4 Вострыя стрэлы ваякі ды вугальле яноўцавае.
5 Гора мне, што я госьць у Масоха, што жыву ля шатроў Кедарскіх!
6 Лішне доўга душа мая жыла сярод тых, што спакой ненавідзяць.
7 Я — самы спакой; ды, як толькі прамоўлю, яны — за вайну.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 120

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.