Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 130 Псальм 130 (129)

1 Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, о Госпадзе!
2 Пачуй мой голас, о Госпадзе! Няхай вушы Твае ўчуюць голас маленьня майго!
3 Калі Ты будзеш помніць правіннасьці, Госпадзе Божа, дык каму-ж устаяці?
4 Ды ў Цябе й адпушчэньне, каб людзі Цябе паважалі.
5 Спадзяюся на Госпада, жджэ душа мая слова Ягонага.
6 Жджэ душа мая Госпада — больш, чым жджэ стораж сьвітаньня, чым стораж сьвітаньня.
7 Спадзявайся, Ізраілю, на Госпада, бо ў Госпада ласка й шчодрасьць збаўленьня,
8 і Ён зьніме з Ізраіля ўсе злачынствы ягоныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 130

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.