Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 136 Псальм 136 (135)

1 Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навекі ласка Яго!
2 Слаўце Бога багоў, бо навекі ласка Яго!
3 Слаўце Гаспадара над гаспадарамі, бо навекі ласка Яго!
4 Яго, што адзін робіць цуды, бо навекі ласка Яго:
5 што неба стварыў прамудра, бо навекі ласка Яго;
6 што зямлю разгарнуў на водах, бо навекі ласка Яго;
7 шго стварыў вялікія сьветачы, бо навекі ласка Яго;
8 сонца, што над днём гаспадаруе, бо навекі ласка Яго;
9 месяц ды зоры, каб над ночай гаспадаравалі, бо навекі ласка Яго;
10 што Эгіпт пакараў у першакох ягоных, бо навекі ласка Яго;
11 вывеў Ізраіля спасярод яго, бо навекі ласка Яго;
12 крэпкай рукою і рамем узьнятым, бо навекі ласка Яго;
13 што мора Чырвонае расьсек, бо навекі ласка Яго;
14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо навекі ласка Яго;
15 і фараона ды войска яго ў мора Чырвонае кінуў, бо навекі ласка Яго;
16 што народ Свой правёў праз пустыню, бо навекі ласка Яго;
17 што цароў вялікіх пабіў, бо навекі ласка Яго;
18 і скінуў цароў магутных, бо навекі ласка Яго;
19 Сыгона, цара Аморэйскага, бо навекі ласка Яго;
20 ды Ога, цара Базанскага, бо навекі ласка Яго;
21 і аддаў зямлю іх у спадчыну, бо навекі ласка Яго;
22 у спадчыну Ізраілю, рабу Сванму, бо навекі ласка Яго;
23 у паніжэньні нашым успомніў аб нас, бо навекі ласка Яго;
24 і выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо навекі ласка Яго;
25 што дае пажыву кожнаму дыханьню, бо навекі ласка Яго.
26 Слаўце Бога нябёсаў, бо навекі ласка Яго!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 136

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.