1 Кіраўніку хору: на лад: не выгубляй. Псальм Асапавы.
2 Хвалім Цябе, Божа, хвалім Цябе, і тыя, што імя Тваё прызываюць, абвяшчаюць цуды Твае.
3 Калі Я бачу, што час настаў, Я суджу па справядлівасьці.
4 Калі зямля хістаецца і, хто жыве на ёй, гіне, — Я умацоўваю слупы яе. (Зэля)
5 Да гордых кажу Я: не надымайцеся! да бязбожных: не падыймайце ўверх рогу!
6 Не падыймайце высака рогу, не кажэце дзёрзка супраць Скалы!
7 Бо не з усходу, ні з захаду, ні з пустыні вывышшэньне,
8 але Бог есьць Судзьдзя: гэтага Ён паніжае, таго-ж вывышшае.
9 Бо мае ў руцэ Госпад чару з віном, якое ў ёй пеніцца; яна поўна напою зьмяшанага, і Ён із яе налівае. Ды толькі фуз яго піць будуць бязбожнікі ўсе на зямлі.
10 Я-ж весяліціся буду навекі, буду славіць Бога Якубавага.
11 І адсяку Я ўсе рогі бязбожнікам, рогі-ж пабожных высака узьнясуцца.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 75

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.