1 Кіраўніку хору: на лад Гацкі. Сыноў Карэявых. Псальм.
2 Як-жа прыемна сяліба Твая, о Госпадзе сілаў!
3 Нудзілася душа мая і тужыла па панадворках Госпадавых; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.
4 Знайшла-ж птушка прыпынак, і ластаўка гняздо знайшла, дзе птушанятак сваіх укладае: ля ахвярнікаў Тваіх, Госпадзе сілаў нябесных, Цару Ты мой і мой Божа!
5 Багаслаўлены тыя, што ў Доме Тваім маюць жыльлё, нясупынна яны выхваляюць Цябе. (Зэля)
6 Шчасьлівы чалавйк, сіла якога ў Табе, і ў сэрцы якога дарога к Табе!
7 Праходзячы далінаю сьлёзаў, яны робяць яе месцам крынічным, і дождж веснавы пакрывае яе багаслаўленьнем.
8 Гэтак ад сілы да сілы ідуць яны і прыходзяць да Бога на гару на Сыонскую.
9 Госпадзе, Божа сілаў! Пачуй малітву маю, выслухай яе, Божа ЯкубавыІ
10 Божа, наш шчыце! Зірні й паўзірайся на аблічча памазанца Твайго!
11 Бо адзін дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу іншых; ляпей ля парога ў Доме Божым стаяць, чым жыць у палатках беззаконьня.
12 Бо Госпад ёсьць сонца і шчыт; Госпад ласку дае і славу, дый не адмовіць дабра аніякага тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.
13 Госпадзе сілаў нябесных! Шчасьлівы той чалавек, што на Цябе спадзяецца!

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 84

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.