1 Малітва Давідава.
Прыхілі, Госпадзе, вуха Тваё ды пачуй Ты мяне, бо я бедны й убогі.
2 Захавай маю душу, бо я прад Табою скарыўся. Памажы Ты, мой Божа, рабу Твайму, які на Цябе спадзяецца.
3 Памілуй мяне, Госпадзе, бо ўвесь дзень да Цябе я гукаю.
4 Пацеш душу раба Твайго, бо душу да Цябе я ўзьнімаю, о Госпадзеі
5 Бо Ты, о Госпадзе, добры й літасьцівы ды шчодры на ласку для ўсіх, што Цябе прызываюць.
6 Пачуй, о Госпадзе, малітву маю і выслухай маленьне маё галоснае!
7 У час тугі маёй я клічу Цябе, бо Ты мяне выслухаеш.
8 Няма між багамі роўнага Табе, Госпадзе, і няма дзел, як Твае.
9 Усе народы, што Ты іх стварыў, прыйдуць і ніцма ўпадуць прад Табою, о Госпадзе, і імя Тваё будуць славіць.
10 Бо Ты вялікі і цуды робіш, — Ты Бог, Ты адзін.
11 Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайго, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; сэрца маё украпі ў баязьні іменьня Твайго.
12 І буду ўсім сэрцам маім хваліць Цябе, Госпадзе, Бог мой, і імя Тваё буду славіць навекі.
13 Бо ласка Твая нада мною вяліка, і Ты вырваў душу маю з бяздоньня пякельнага.
14 Божа, гордыя супраць мяне збунтаваліся, і натоўп перасьледавацеляў шукае душу маю, ды на Цябе не зважаюць яны.
15 Але Ты, Госпадзе, Бог міласэрны й ласкавы, да гневу няскоры і ласкай ды праўдай багаты.
16 Да мяне зьвярніся й зьмілуйся нада мной; дай сілу Тваю рабу Твайму і сыну рабыні Тваёй памажы!
17 Зьяві Ты на мне знак Тваёй дабраты, каб угледзілі гэта і тыя, што ненавідзяць мяне, і паўстыдаліся-бы, што Ты, о Госпадзе, мне дапамог і пацешыў мяне.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 86

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.