1 І, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахнíдлаў, каб пайсьці памазаць Яго.
2 І дужа рана, у пе́ршы дзе́нь ты́дня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.
3 І гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьве́раў магілы?
4 І, гля́нуўшы, бачаць камень адва́лены, а быў ён надта вялікі.
5 І, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка́, се́дзячы з правага боку й адзе́тага ў бе́лую шату. І спалохаліся.
6 Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыіятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось ме́сца, дзе́ палажылі Яго.
7 Дык ідзе́це, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галіле́ю; там Яго паба́чыце, як сказаў вам.
8 І, выйшаўшы, пабе́глі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9 Уваскро́сшы-ж ра́ніцаю ў пе́ршы дзе́нь тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое вы́гнаў се́м дэманаў.
10 Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.
11 І яны, пачуўшы, што Ён жыве́ й быў ба́чаны ёю, не паве́рылі.
12 Пасьля гэтага паказаўся ў іншым вы́глядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.
13 І тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паве́рылі.
14 Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і кары́ў іх за няве́ру й жорсткасьць сэрца, што не паве́рылі ба́чыўшым Яго ўваскро́сшага.
15 І сказаў ім: ідзе́це па ўсім сьве́це і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.
16 Хто паве́рыць і ахры́сьціцца, спасён будзе; хто-ж не паве́рыць, засу́джаны будзе.
17 А паве́рыўшым будуць гэткія знаме́ньні: íмем Маім дэманаў выганя́цімуць, новымі мовамі гавары́ць будуць;
18 зьме́яў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяро́тнае вы́пілі, не пашко́дзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.
19 Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на не́ба і се́ў напра́ва ад Бога.
20 Яны-ж, вы́йшаўшы, прапаве́дывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджа́ўшага ўсьле́д слова іхняе знаме́ньнямі. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Марка Сьвятое Эвангельле, 16 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.