Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў 16 Да Рымлянаў 16 разьдзел

1 Даручаю-ж вам Фіву, сястру нашу, слугу кенхрэйскае царквы,
2 каб прынялі яе́ ў Госпадзе, як прыстойна сьвятым, і памаглі ёй, у чым яна будзе ме́ць у вас патрэбу, бо і яна была заступніцай многім дый мне́ самому.
3 Прывітайце Прыскіллу й Акілу, супрацоўнікаў маіх, у Хрысьце́ Ісусе, —
4 (якія галаву сваю пакладалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе́ цэрквы паганаў), — і царкву, што ў іх доме.
5 Прывітайце ўмілаванага майго Эпэнэта, які ёсьць зачаткам Ахайі для Хрыста.
6 Прывітайце Марыю, якая шмат працавала для нас.
7 Прывітайце Андроніка і Юнія, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія ўславіліся між апосталамі і пе́рш за мяне́ ўве́равалі ў Хрыста.
8 Прывітайце Амплія, любага мне́ ў Госпадзе.
9 Прывітайце Урбана, сунрацоўніка нашага ў Хрысьце́, і Стахія, любага мне́.
10 Прывітайце Апэле́са, дазнанага ў Хрысьце́. Прывітайце Арыстабулявых.
11 Прывітайце Ірадыена, сваяка майго. Прывітайце з Наркізавых тых, што ў Госпадзе.
12 Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат папрацавала ў Госпадзе.
13 Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, ды матку яго і маю.
14 Прывітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ермія ды іншых з імі братоў.
15 Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх з імі сьвятых.
16 Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас Хрыстовыя цэрквы.
17 Малю вас, браты, сьцеражыцеся тых, што́ робяць нязгоду і спакусы супраць навукі, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;
18 бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, ды ласкавасьцяй і красамоўствам зводзяць сэрцы прастадушных.
19 Бо-ж вашая паслухмянасьць ве́ры ве́дама ўсім; дзеля гэтага я це́шуся з вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і няпрыступныя на зло.
20 Бог жа міру неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
21 Вітаюць вас Цімох, супрацоўнік мой, ды Лукій, Язон і Сасіпатр, сваякі маі.
22 Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэртый, што пісаў гэтае пасланьне.
23 Вітае вас Гаій, гасьцінны для падарожных, для мяне́ і для ўсяе́ царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік ме́скі, і брат Кварт.
24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.
25 Таму-ж, хто можа вас умацаваць водле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, водле адкрыцьця тайны, што ад вякоў была ўмаўча́на,
26 ды цяпе́р выяўлена і праз прарочыя пісаньні, па загаду адве́чнага Бога, на по́слух ве́ры абве́шчана ўсім народам, —
27 Адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста, Яму наве́кі хвала́. Амін.

Каментары ці зноскі:

25−27 У сінадальным перакладзе вершы 25−27 размешчаны ў 14-м раздзеле, вершы 24−26.

Пісана да Рымлянаў з Карынту цераз Фіву, служку.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Паўлы да Рымлянаў, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.