Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Карыньцянаў 4 Другое да Карыньцянаў 4 разьдзел

1 Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, як памілаваныя, мы не слабе́ем,
2 але адракаемся тайных дзе́л сораму, ня хо́дзячы ў хітрасьці, ані падыходзячы слова Божае, а выяўле́ньнем праўды прадстаўляючы сябе́ сумле́ньню кожнага чалаве́ка перад Богам.
3 Калі-ж і закрыта Эвангельле нашае, дык закрыта для пагібаючых,
4 для няве́руючых, у якіх бог ве́ку гэтага асьляпіў думкі, каб ім не зазьяла сьвятло́ Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць абраз Бога нявідочнага.
5 Бо мы не аб сабе́ абвяшчаем, але аб Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе; а мы — слугі вашыя дзеля Ісуса.
6 Бо Бог, Які сказаў з це́мры зазьзяць сьвятлу, засьвяціў у сэрцах нашых дзеля прасьвятле́ньня нас пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.
7 Скарб-жа гэты маем у гліняных начыньнях, каб паддастаткам было сілы Божае, а ня з нас:
8 мы ў-ва ўсім уцісканыя, ды ня сьцісьненыя; мы ў роспачы, ды не ў безнадзе́йнасьці;
9 нас перасьле́дуюць, але мы не пакінены; мы павалены, ды не пагібаем.
10 Заўсёды носім у це́ле мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў це́ле нашым.
11 Бо мы, жывыя, заўсёды на сьме́рць выдаваны дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў сьмяротным це́ле нашым,
12 дык сьме́рць дзе́е ў нас, а жыцьцё ў вас.
13 Але, маючы той самы дух ве́ры, як напісана: Я ве́рыў і дзеля гэтага гаварыў (Псальм 115:1), і мы ве́рым, дык і гаворым,
14 ве́даючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Ісуса, ускрасіць праз Ісуса і нас ды з вамі паставіць.
15 Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі тым большую ўва многіх памнажа́ла ўдзячнасьць на славу Божую.
16 Дзеля гэтага мы ня губляем надзе́і; але, калі наш вонкавы чалаве́к і тле́е, дык унутраны з дня на дзе́нь абнаўляецца.
17 Бо цяпе́рашняя лёгкасьць гора нашага церазме́рна вытварае вагу славы ве́чнае для нас,
18 якія глядзім не на відо́чнае, але на нявідочнае: бо відочнае — часовае, а нявідочнае — ве́чнае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.