пераклады // сімфонія // слоўнікі

Біблія » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Першае да Фесалонікійцаў 1 разьдзел

1 Паўла і Сілуан і Цімахвей царкве Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2 Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,
3 нясупынна памятаючы аб вашым дзеле веры і аб працы любві і цярплівасьці надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,
4 ведаючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;
5 бо нашае дабравешчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі ведаеце, якімі былі мы для вас міжы вамі.
6 І вы сталіся насьледавальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,
7 аж вы сталіся ўзорам для ўсіх веруючых у Македоніі і Ахайі.
8 Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім месцы прайшла слава аб веры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы нешта казаці.
9 Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
10 і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гневу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае Пасланьне Паўлы да Фесалонікійцаў, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу . Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1926−1931, 1948, 1985, 1991


2023. Створана з любоўю для тых, хто разважае пра Бога і шукае Яго.