Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце 10 Адкрыцьце 10 разьдзел

1 І ўбачыў я іншага Ангела, дужога, зыходзячы з не́ба, які апра́нены быў у хмару, і над галавою ягонай была вясёлка, і аблічча ў яго быццам сонца, і ногі ў яго быццам слупы́ вагністыя;
2 і ме́ў ён у руцэ сваёй кніжыцу разгорненую; і паставіў ён правую нагу сваю на мора, а ле́вую на зямлю,
3 ды гукнуў ён голасам вялікім, быццам ле́ў рычы́ць; і, як гукнуў ён, прамовілі се́м грымотаў галаса́мі сваімі.
4 І, як прамовілі се́м грымотаў галаса́мі сваімі, я маніўся пісаць; і пачуў голас з не́ба, які гаварыў мне́: Запячатай, што́ прамовілі се́м грымотаў, і ня пішы гэтага.
5 І Ангел, Якога бачыў я стоючы на моры й на зямлі, узьняў руку сваю да не́ба
6 і пакляўся Жыву́чым на ве́чныя вякí, Каторы стварыў не́ба і што ў ім, ды зямлю і што ў ёй, ды мора і што ў ім, што ня будзе ўжо часу,
7 адно ў дні голасу сёмага Ангела, калі той затрубіць, ды споўніцца тайна Божая, як Ён абвясьціў раба́м сваім Прарокам.
8 І голас, які чуў я з не́ба, ізноў прамовіў да мяне́ і сказаў: Ідзі, вазьмі кніжыцу разгорненую ў руцэ Ангела, што стаіць на моры й на зямлі.
9 І пайшоў я к Ангелу, кажучы яму: Дай мне́ кніжыцу. І кажа мне́: Вазьмі ды зье́ш яе́; і зробіць яна горка табе́ ў жываце́, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.
10 і ўзяў я кніжыцу з рукі Ангела ды зье́ў яе́; і, як зье́ў яе́, прагорк жывот мой.
11 І кажа ён мне́: Ты мусіш ізноў прарочыць аб народах, і плямёнах, і языкох, і царох многіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьце Іоана Багаслова, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.