Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце 17 Адкрыцьце 17 разьдзел

1 І прыйшоў адзін із сямёх Ангелаў — тых, што ме́лі се́м ча́раў, í прамовіў да мяне́, кажучы мне́: Хадзі, я пакажу табе́ суд над распусьніцай вялікай; што сядзіць над водамі многімі,
2 з якою блудзілі цары зямныя, і віном распуснасьці яе́ ўпіваліся жыхары зямлі.
3 І павёў мяне ў духу ў пустыню. І ўгле́дзіў я жанчыну, сядзючы́ на зьве́ру чырвоным, поўным імёнаў блюзьне́рскіх, з сямёма галовамі і дзесяцьма рагамі,
4 І жанчына апрануўшыся ў порфіру і пурпур і аздобленая золатам і дарагім каме́ньнем ды пэрламі, маючы ў руцэ свае́й чару залатую, поўную агіды й бруду распусты яе́;
5 і на лобе ў яе напісана слова: та́йна, Вавілён вялікі, маці распусьніц і агіды зямное.
6 І ўбачыў я, што жанчына ап’янела ад крыві сьвятых і ад крыві сьве́дкаў Ісусавых; і, ба́чучы яе́, дзівіўся я задзіўле́ньнем вялікім.
7 І сказаў мне́ Ангел: Што́ ты дзівуешся? Я табе́ скажу тайну жанчыны і зьве́ра, што носіць яе́ ды мае се́м галоў і дзе́сяць рагоў.
8 Зьве́р, якога ты бачыў, быў і няма, і выйдзе з бяздоньня і пойдзе на пагібель; і задзíвяцца жы́хары зямлі (імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьве́ту), бачучы зьве́ра, што быў і няма, хаця ёсьць.
9 Тут розум, які ма́е мудрасьць. Се́м галоў ёсьць се́м гор, дзе́ жанчына сядзіць на іх, ды ёсьць се́м цароў:
10 пяць упалі, і адзін ёсьць, другі яшчэ ня прыйшоў; калі-ж прыйдзе, нядоўга ма́е быць.
11 І зьве́р, які быў і няма, сам ёсьць восмы ды із сямех і на пагібель ідзе́.
12 І дзе́сяць рагоў, што ты бачыў, ёсьць дзе́сяць цароў, якія йшчэ царства не ўзялі, але возьмуць уладу, як цары, на адну гадзіну разам са зьве́рам;
13 яны маюць адну думку і сілу ды ўладу сваю аддадуць зьве́ру.
14 Яны будуць вясьці вайну з Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Яно — Госпад валадароў і Цар цароў, і тыя, што з Ім, — пакліканыя і выбраныя і ве́рныя.
15 І кажа мне́: Воды, што ты бачыў, дзе́ сядзіць распусьніца, ёсьць народы й грамады, і плямёны й языкі.
16 І дзе́сяць рагоў, што бачыў ты на зьве́ру, тыя зьненавідзяць распусьніцу і спустошаць яе́ ды аголяць, і це́ла яе́ будзе зье́дзена, і спаляць яе́ ў вагнí;
17 бо Бог даў у сэрца ім учыніць волю Ягоную ды ўчыніць аднадумна і даць царства іхняе зьве́ру, дакуль ня споўняцца словы Божыя.
18 І жанчына, якую ты бачыў, ёсьць ме́ста вялікае, што ма́е царства над царамі зямнымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьце Іоана Багаслова, 17 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.