1 Добрае імя лепшае за вялікае багацьце, а прыязьнь лепшая за серабро і золата.
2 Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным, але Гаспод стварыў абодвых.
3 Асьцярожны бачыць бяду і хаваецца, а недасьветчаныя, ідучы проста, церпяць шкоды.
4 Узнагародаю пакоры і страху Госпада ёсьць багацьце, слава і жыцьцё.
5 Царны і сеткі на дарозе хітрага; хто сьцеражэ сваю душу, аддаляецца ад іх.
6 Павучай юнака на пачатку ягонага шляху і ён ня зыйдзе з яго, калі састарэецца.
7 Багаты пануе над бедным, а павіньнік бывае слугою паверніка.
8 Хто сее няпраўду, будзе жаць бяду і тросткі ягонага нгеву ня стане.
9 Міласэрнага будуць багаслаўляць, бо ён дае беднаму ад хлеба свайго.
10 Прагані блюзьнерцу і спыніцца сварка і супакоіцца звадка і лаянка.
11 Хто любіць чысьціню сэрца, у таго прыемнасьць на вуснах, таму кароль будзе прыяцелям.
12 Вочы Госпада сьцерагуць веду, але намеры хітрага Ён адхіляе.
13 Гультай гаворыць: — леў на вуліцы, пасярэдзіне пляцу заб’юць мяне.
14 Вусны чужых жанчынаў — глыбокая яма; на каго гневаецца Гаспод, той упадзе туды.
15 Глупства прывязалася да сэрца юнака, але розга папраўленьня [адвядзе] яго ад яго.
16 Хто крыўдзіць беднага, каб павялічыць сваё багацьце, і хто дае багатаму, той зьбяднее.
17 Схілі вуха тваё і слухай мудрыя словы і сэрца тваё схілі да маёй навукі,
18 бо будзе пацехаю, калі ты будзеш хаваць іх у тваім сэрцы і яны будуць таксама ў тваіх вуснах.
19 Каб спадзяваньне тваё было на Госпада, павучаю цябе і сягоньня, а ты рабі так.
20 Ці-ж я не пісаў табе тройчы рады і павучэньні,
21 каб навучыць цябе словаў праўды, каб ты мог перадаваць словы праўды тым, якія цябе паслалі.
22 Не абдзірай беднага, бо ён бедны, і не ўціскай няшчаснага каля брамы, —
23 бо Гаспод зоймецца іх справаю і выдзярэ душу ў тых, што абдзіраюць.
24 Ня будзь прыяцелям гнеўлівага і не сяруй з палкім чалавекам,
25 каб не навучыцца ягоных шляхоў і не надзець пятлі на сваю душу.
26 Ня будзь з тых, якія даюць заруку і заручаюцца за даўгі,
27 бо калі табе няма чым заплаціць, дык пашто даводзіць сябе, каб узялі з пад цябе тваю пасьцелю?
28 Не перасовывай старой мяжы, што праводзілі твае бацькі.
29 Ці ты бачыў чалавека, хуткага ў сваіх справах? Такі будзе стаяць перад каралямі і ня будзе стаяць перад простымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Прыказкі Салямона, 22 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
