1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 Прыйшоўшы ў ваколіцу Кесарыі Пілілавае і спытаўся Сваіх вучняў: за каго людзі лічаць Сына Чалавечага?
14 Яны-ж сказалі: адны за Івана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў?
15 Сказаў ім Ісус: а вы за каго Мяне лічыце?
16 Сымон-жа Пятро адказваючы, сказаў: Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
17 І адказваючі Хрыстос сказаў яму: шчасьлівы ты, Сымон сын Іоны, бо ня цела і кроў аб’явілі Табе гэта, але Мой Айцец, што ёсьць у небе.
18 І Я кажу табе: ты ёсьць (Пятро) Скала, і на гэтай скале Я збудую Маю Царкву, і пякельныя вароты не перамогуць яе.
19 І дам табе ключы Нябеснага Валадарства; і што зьвяжеш на зямлі, будзе зьвязана і ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, будзе разьвязана і ў небе.
20 Тады Ісус загадаў сваім вучням, каб нікому не казалі што Ён ёсьць Хрыстос.
21 З таго часу Ісус пачаў выяўляць сваім вучням, што Яму трэба йсьці ў Ерузалім і шмат перацярпець ад старэйшынаў ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзень ўваскраснуць.
22 І ўзяўшы Яго на бок, Пятро пачаў карыць Яго, кажучы: пашкадуй Сябе, Госпадзе! Хай ня станецца гэтае з Табою.
23 Ён-жа адвярнуўшыся сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне спакуса, бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалавечае.
24 Тады Ісус сказаў сваім вучням: калі хто (хоча) йсьці за Мною, адрачыся ад самога сябе і вазьмі крыж свой ды йдзі сьледам за Мною.
25 Бо хто хоча ўсьцерагчы сваю душу, той загубіць яе, а хто загубіць сваю душу дзеля Мяне, той знойдзе яе.
26 Бо якая-ж карысьць чалавеку, калі-б ён здабыў увесь сьвет, а пашкодзіў сваёй душы? Або што дасьць чалавек узамен за сваю душу?
27 Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Свайго Айца з Сваімі ангеламі і тады аддасьць кожнаму паводля ягоных дзеяньняў.
28 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле паводле Матэя, 16 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.