Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 17 Эвангельле Матэя 17 разьдзел

1 А праз шэсць дзён узяў Ісус Пятра, Івана і Якава, ягонага брата і ўзьвеў іх адных на высокую гару.
2 І перамяніўся перад імі; і зьзяла Ягонае аблічча, як сонца, вопратка-ж Ягоная сталася белая як сьвятло.
3 І вось зьявіўся ім Майсей і Ільля, размаўляючы з Ім.
4 І азваўшыся Пятро сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць, калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і адну Ільлі.
5 Калі-ж ён яшчэ гаварыў гэтае, сьветлая хмара ацяніла іх; і вось голас з хмары гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, якому спагадаю. Яго слухайце.
6 І пачуўшы вучні, упалі ніцма абліччам да зямлі і вельмі перапужаліся.
7 Але Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся!
8 Падняўшы-ж вочы свае, нікога ня ўгледзелі апрача аднаго Ісуса.
9 І калі яны зыходзілі з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: нікому не кажэце аб гэтым відзеньні, пакуль Сын Чалавечы не ўваскросьне з мёртвых.
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 Калі-ж яны прыйшлі да грамады, падыйшоў да Яго чалавек, сукланяючыся Яму,
15 і кажучы: Госпадзе, зьлітуйся над маім сынам, які ў маладзік шалее і цяжка мучыцца; бо часта кідаецца ў агонь і часта ў ваду.
16 Я прыводзіў яго да Тваіх вучняў і яны не змаглі аздаравіць яго.
17 Ісус-жа адказваючы сказаў: о род няверны і распусны, дакуль буду з вамі? дакуль буду цярпець вас? Прывядзеце яго да Мяне сюды.
18 І крыкнуў на яго Ісус; і шатан выйшаў з яго і юнак аздаравеў у тую-ж гадзіну.
19 Тады вучні, прыступіўшыся дз Яго на адзіноце сказалі: чаму мы не змаглі выгнаць яго?
20 Ісус сказаў ім: праз малаверства ваша, бо сапраўды кажу вам, калі вы будзеце мець веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гэтай гары: перайдзі адгэтуль туды, дык яна пярэйдзе; і нішто ня будзе немагчыма для вас.
21 Гэты-ж род выганяецца толькі малітваю і постам.
22 У час іх быцьця ў Галілеі Ісус сказаў ім: Сын Чалавечы мае быць выданы ў рукі чалавечыя,
23 і заб’юць Яго і на трэці дзень уваскросьне. І яны дужа засмуціліся.
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 17 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.