Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 19 Эвангельле Матэя 19 разьдзел

1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 Таго часу прыступіўся да Ісуса нейкі юнак, кланяючыся Яму і кажучы: Настаўнік добры, што мне зрабіць добрага, каб мець вечнае жыцьцё?
17 Ён-жа сказаў яму: чаму ты Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры акрамя толькі аднаго Бога. Калі-ж хочаш увайсьці ў вечнае жыцьцё, выконвай прыказаньні.
18 Кажа Яму: якія? Ісус-жа сказаў: не забівай, ня блуднічай, не крадзі, ня сьведчы ілжыва,
19 шануй бацьку і матку і любі бліжняга твайго, як самога сябе.
20 Юнак кажа Яму: ўсё гэтае я захаваў ад майго юнацтва, чаго-ж яшчэ не стае мне?
21 Ісус сказаў яму: калі хочаш быць дасканалым, пайдзі прадай тваю маемасьць і раздай бедным і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ды йдзі за Мною.
22 Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў з сумам, бо меў вялікае багацьце.
23 Ісус-жа сказаў сваім вучням: сапраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсьці ў Нябеснае Валадарства.
24 І яшчэ кажу вам, што лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вушка, чымся багатаму ўвайсьці ў Нябеснае Валадарства.
25 Пачуўшы гэтае, Ягоныя вучні вельмі зьдзівіліся і казалі: дык хто-ж можа спасьціся?
26 А Ісус, глянуўшы на іх, сказаў ім: у людзей гэта немагчыма, у Бога-ж усё магчыма.
27 Тады Пятро адказваючы сказаў Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою, што-ж будзе нам?
28 Ісус-жа сказаў ім: сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у новым жыцьці, калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе свае славы, сядзеце так-жа на двенаццацёх пасадах судзіць дванаццаць родаў Ізраілявых.
29 І кожны, хто пакінуў дом, ці матку, ці жонку, ці дзяцей, ці маемасьць дзеля Майго імені, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьледуе жыцьцё вечнае.
30 Многія-ж першыя будуць апошнімі і апошнія першымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 19 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.