1 Тады Ісус быў заведзены Духам у пустыню дзеля спакусы праз нячыстага.
2 І прапасьціўшы сорак дзён і сорак начэй потым пачуў годад.
3 І прыступіўся спакусьнік і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя каменьні сталіся хлябамі.
4 Ён-жа адказаў яму: напісана: не адным хлебам жыў будзе чалавек, але кожным словам, што выходзіць з Божых вуснаў.
5 Тады ўзяў Яго д’ябал ў сьвяты горад і паставіў на вяршыне даху сьвятыні
6 ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам сваім накажа аб табе і на руках панясуць цябе, каб часам ня выцеўся аб камень тваею нагою.
7 Ісус сказаў яму: Так-жа напісана: Неспакушай Госпада Бога твайго.
8 І зноў узяў Яго д’ябал на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх.
9 І сказаў Яму: усё гэта дам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мне.
10 Тады Ісус кажа яму: адыйдзі, шатан! бо напісана: Госпаду Богу твайму будзеш кланяцца і Яму аднаму будзеш служыць.
11 Тады пакінуў Яго д’ябал і вось ангелы прыступілся і служылі Яму.
12 Пачуўшы, што Ян у турме, Ісус адыйшоў у Галілею.
13 І пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім у местах Завулонавых і Нафтолімавых,
14 каб збылося сказанае прарокам Ісаіяю, які кажа:
15 зямля Завулонава і зямля Нафталімава на дарозе прыморскай за Іарданам. Галілея паганская,
16 народ сядзячы ў цемры, угледзеў вялікае сьвятло, і тым, што сядзелі ў краіне ценю сьмерці, зазьзяла сьвятло.
17 З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася Нябеснае Валадарства.
18 Прайходзячы каля Галілейскага мора, Ісус убачыў двох братоў: Сымона, называнага Пятром, і Андрэя ягонага брата, як яны закідалі меткі ў мора, бо яны былі рыбакамі.
19 І сказаў ім: ідзеце за Мною і Я зраблю вас лаўцамі людзей.
20 І яны зараз-жа пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім.
21 Ідучы адтуль далей, убачыў двох другіх братоў, Якава Завядзеявага і Яна ягонага брата ў чаўне з Завядзеем іхным бацькам, як яны ладзілі свае сеткі, і паклікаў іх.
22 І яны зараз-жа, пакінуўшы човен і свайго бацьку, пайшлі за Ім.
23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў іхных бажніцах і абвяшчаючы Эвангельле аб Валадарстве ды лечучы ўсякую хваравітасьць і ўсякую немач у людзей.
24 І разыйшлася аб Ім чутка па ўсёй Сырыі і прыносілі да Яго ўсіх нядужых з рознымі хворасьцямі, і падачкаю, і апанаваных нячыстымі, і лунатыкаў, і спараліжаваных і Ён іх аздараўляў.
25 І йшло за Ім мноства народу з Галілеі і з Дзесяціградзьдзя, і з Ерузаліму і з Юдэі і з-за Іарданіі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле паводле Матэя, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.