Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 6 Эвангельле Матэя 6 разьдзел

1 Сьцеражэцеся рабіць вашыя пабожныя ўчынкі перад людзьмі, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад вашага Айца што ў небе.
2 Дык вось, калі даеш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў бажніцах і навуліцах, каб іх выхвалялі людзі. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымоўваюць сваю нагароду.
3 У цябе-ж, калі ты дорыш, няхай твая левая рука ня ведае, што робіць твая правая,
4 каб тваё дарэньне было ўтоена і твой Айцец, Які бачыць утоенае, аддасьць табе.
5 І калі моліцеся, ня будзьце як крывадушнікі, якія любяць у бажніцах і стоючы на скрыжаваньнях вуліцаў маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць сваю нагароду.
6 Ты-ж калі молішся, увайдзі ў тваё памешканьне, і зачыніўшы дзьверы, памаліся твайму Айцу, Які Сам утоены, і твой Айцец, бачучы ўтоенае, аддасьць табе.
7 А молячыся, не гавары лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў сваім многаслоўі будуць выслуханы.
8 Ня будзьце падобнымі да іх, бо ваш Айцец ведае, чаго вам трэба, перш, чым папросіце ў Яго.
9 Малецеся-ж вось як: Ойча наш, Каторы ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё,
10 будзь воля Твая, як на небе, так і на зямлі.
11 Хлеба нашага штодзённега дай нам сягоньня.
12 І адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпушчаем вінаватым нашым.
13 І ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. (Амін).
14 Бо калі вы дароўваеце людзям іхныя правіны, дык і ваш Айцец, што ў Небе, даруе вам;
15 а калі не даруеце людзям іхных правінаў, дык і ваш Айцец не даруе вам вашых правінаў.
16 Калі вы посьціце, ня будзьце панурымі, як тыя крывадушнікі, бо яны робяць сумнымі свае абліччы, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Сапраўды кажу вам, яны ўжо атрымоўваюць сваю нагароду.
17 А ты калі посьціш, памаж тваю галаву і ўмыў тваё аблічча,
18 каб не паказваць перад людзьмі, што посьціш, але твайму Айцу, што ўтоены, і твой Айцец бачучы ўтоенае, узнагародзіць цябе яўна.
19 Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе молі і ржа іх нішчаць, і дзе зладзеі падкопваюцца і крадуць,
20 але зьбірайце сабе скарбы на небе, дзе ні молі, ні ржа ня нішчаць і дае зладзеі не падкопваюцца і не крадуць.
21 Бо дзе ёсьць ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.
22 Сьветачам твайго цела ёсьць вока. Вось-жа, калі тваё вока будзе яснае, ды і ўсё тваё цела будзе прасьветленае.
23 Калі-ж тваё вока будзе, дык і ўсё тваё цела будзе ў цемры. І вось, калі сьвятло што ў табе ёсьць цемра, дык якая-ж цемра сама?
24 Ніхто ня можа служыць двом паном, бо ці аднаго будзе любіць, а другога ненавідзець, ці аднаму пачне спрыяць, а аб другім ня дбаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
25 Дзеля гэтага кажу вам: ня турбуйцеся аб вашай душы, што вам есьці, ці што піць; ні дзеля вашага цела, у што адзецца. Ці-ж душа ня больш за ежу і цела за адзежу?
26 Паглядзеце на нябесных птушак, якія ня сеюць, ні жнуць і ня зьбіраюць у сьверны, але ваш Нябесны Айцец корміць іх; хіба-ж вы ня лепшыя за іх?
27 Ды-й хто-ж з вас сваею турботаю можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
28 І аб адзеньнні чаго турбуецеся? паглядзеце на палявыя лілеі, як яны растуць; не працуюць, не прадуць,
29 а Я кажу вам, што і Саламон ува ўсёй сваёй славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
30 Калі-ж палявую траву, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці-ж не балей таго вас, малаверныя?
31 Дык вось ня турбуйцеся, кажучы: што будзем есьці, ці што піць, ці ў вошта адзенемся?
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане; ды і Айцец ваш нябесны ведае, што ўсё гэтае вам патрэбнае.
33 Шукайце-ж перш Божага Валадарства і ягонае праўды, а тое ўсё прыложыцца вам.
34 Дык турбуйцеся залішне аб заўтрашнім, бо заўтрашні дзень сам будзе турбавацца аб сабе. Даволі для кожнага дня свае бяды.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.