Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Марка 7 Эвангельле Марка 7 разьдзел

1 І сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму.
2 І ўбачылі некаторых Ягоных вучняў, што елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі рукамі.
3 Бо фарысэі і ўсе жыды, трымаючыся звычаяў старшых, не ядуць, не памыўшы добро рук.
4 І вярнуўшыся з торгу, пакуль сябе не пакропяць, не ядуць. Ёсьць многа іншага, чаго яны прыняўшы, трымаюцца: мыцьцё кубкаў, збанкоў, меднага судзьдзя ды ўслонаў.
5 Дык спыталіся ў Яго фарысэі і кніжнікі: чаму Твае вучні не паступаюць згодна з звычаямі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хлеб?
6 Ён-жа адказаў ім: добра прарочыў аб вас крывадушных Ісаія, як напісана: гэты народ паважае Мяне вуснамі, але іхняе сэрца далёка ад Мяне.
7 Але дарма аддаюць Мне Чэсьць, калі вучаць навукі і загадаў людзкіх.
8 Бо вы, занядбаўшы Божае прыказаньне, трымаецеся людзкога звычаю абмываньня збанкоў, кубкаў, і робіце шмат чаго іншага падобнага да гэтага.
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 І заклікаўшы зноў увесь народ, сказаў да іх: слухайце Мяне ўсе ды зразумейце.
15 Няма нічога звонку чалавека, што ўвайходзячы ў яго, магло-б зрабіць яго нячыстым, але тое, што выходзіць з чалавека, гэта тое робіць чалавека нячыстым.
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 Бо з нутра з людзкога сэрца выходзяць дрэнныя думкі, распуста, блуд, забойствы,
22 зладзействы, прагавітасьць, злоба, здрада, бязглуздасьць, ліхое вока, блюзьнерства, гордасьць, дурната.
23 Усё тое дрэннае выходзіць знутра і робіць чалавека нячыстым.
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 І зноў, выйшаўны з граніцаў Тыру, прайшоў праз Сыдон да Галілейскага мора ў межы Дзесяціградзьдзя.
32 І прывялі да Яго глуханямога ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.
33 І ўзяўшы яго на бок ад народу, улажыў свае пальцы ў ягоныя вушы і плюнуўшы, дакрануўся да ягонага языка
34 і, глянуўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: эффата! што значыць: расчыніся!
35 І ўраз-жа адчаніліся ягоныя вушы і разьвязаліся путы ягонага языка, і пачаў ясна гаварыць.
36 І загадаў, каб нікому не казалі. Але чым больш ім наказваў, тым больш разгалошвалі.
37 І тым больш падзіўлялі, кажучы: усё добра зрабіў; і глухім вярнуў слух, і нямым — мову.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Марка, 7 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.