Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 1 Эвангельле Лукаша 1 разьдзел

1 Таму што ўжо многа бралася ўлажыць аповесьць аб ведамых у нас падзеях,
2 як пераказалі нам тыя, што былі ад самага пачатку вачавідцамі і слугамі Слова,
3 дык прыйшло на думку і мне, рупліва разьведаўшы аб усім ад пачатку, апісаць табе як сьлед, дастойны Тэафілю,
4 каб ты даведаўся праўду аб тых словах, якіх цябе навучылі.
5 Быў у дні Ірада Юдэйскага цара, сьвятар з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і ягоная жонка з дачок Аронавых, а яе імя Альжбета.
6 Былі-ж яны абое праведныя перад Богам, захоўваючы беззаганна ўсе прыказаньні і вымаганьні Гасподнія.
7 І ня было ў іх дзяцей, бо Альжбета была бязьдзетная, і абое яны ўжо былі ў пажылых гадох.
8 І сталася, калі ў парадку свае чаргі ён служыў перад Богам,
9 выпала яму паводля сьвятарскага звычаю ўвайсьці ў Гасподнюю сьвятыню кадзіць,
10 а ўсё мноства людзей малілася навонках у часе каджэцьня.
11 І зьявіўся яму Гасподні ангел, стоячы справа ля кадзільнага ахвярніка.
12 І ўгледзеўшы яго сумеўся Захарыя і зьняў яго страх.
13 Ангел-жа сказаў яму: ня бойся Захарыя, бо выслухана твая просьба, і твая жонка Альжбета родзіць табе сына і дасі яму імя Іван.
14 І будзе табе радасьць і ўцеха, і многія будуць радавацца з ягонага нараджэньня.
15 Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віна і сікеру, і напоўніцца Сьвятым Духам яшчэ ў лоне свае маткі.
16 І шмат ізраільскіх сыноў паверне да іхняга Госпада Бога.
17 І сам ён пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і супраціўных да мудрасьці справядлівых, каб падрыхтаваць Госпаду народ прыхільны.
18 І сказаў Захарыя ангелу: па чым я пазнаю гэта? Я-ж ужо стары і мая жонка ў пажылых гадох.
19 І сказаў яму ангел у адказ: я Гаўрыіл, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясьціць табе гэтую добрую вестку.
20 І вось ты занямовіш і ня будзеш магчы гаварыць да дня, калі гэтае станецца, затое, што не паверыў маім словам, якія збудуцца ў свой час.
21 А народ чакаў Захарыю і дзівіўся, што ён марудзіць у сьвятыні.
22 Выйшаўшы-ж ён ня мог гаварыць да іх, і пазналі, што бачыў зьяву ў сьвятыні; а ён паказваў на мігі і астаўся нямы.
23 І сталася, як скончыліся дні ягонае службы, вярнуўся ў свой дом.
24 Пасьля-ж гэтых дзён зачала Альжбета, ягоная жонка, і таілася пяць месяцаў, кажучы:
25 так учыніў мне Госпад у гэтыя дні, калі зглянуўся на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі.
26 У шосты-ж месяц быў пасланы ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галілейскае называнае Назарэт
27 к дзеве, заручанай з мужам іменем Язэп з дому Давыдавага; імя-ж дзевы — Марыя.
28 І ўвайшоўшы к Ёй ангел сказаў: радуйся, поўная ласкі, Госпад з табою; багаслаўлёная ты між жанчынаў.
29 Яна-ж як пачула яго, стрывожылася ад ягоных слоў і думала, што-б гэта было за такое прывітаньне?
30 І сказаў ёй ангел: ня бойся, Марыя, бо ты знайшла ласку ў Бога.
31 І вось зачнеш у лоне і народзіш сына і назавеш яму імя Ісус.
32 Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, Ягонага бацькі.
33 І будзе валадарыць у Якубавым доме давеку і Ягонаму валадарстру ня будзе канца.
34 Марыя-ж сказала ангелу: як-жа гэта станецца, калі я ня знаю мужа?
35 І сказаў ёй ангел у адказ: Дух Святы нойдзе на цябе і сіла Найвышэйшага ахіне цябе, таму і тое, што народзіцца з цябе Сьвятое, і назавецца Сынам Бажым.
36 Вось і Альжбета, твая сваячка і яна зачала сына ў сваёй старасьці і гэта шосты месяц у яе, хоць яе і называюць няплоднаю,
37 бо-ж у Бога ня будзе немагчымым ніводнае слова.
38 І сказала Марыя: вось я слуга Гасподняя, хай мне станецца па твойму слову. І адыйшоў ад яе ангел.
39 Устаўші ў тыя дні Марыя борзда пайшла ў горную краіну ў Юдзіна места
40 і ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.
41 І сталася, як Альжбета ўчула прывітаньне Марыі, узварухнуласа дзіцятка ў яе лоне і Альжбета напоўнілася Сьвятым Духам.
42 І ўсклікнула моцным голасам і сказала: "Багаславенная ты між жанчынаў і багаславённы плод твайго лона.
43 І аднуль гэтае мне, што прыйшла маці майго Госпада да мяне?
44 Бо вось, як голас твайго прывітаньня загучаў у маіх вушах страпянулася з радасьці дзіцятка ў маім лоне.
45 І шчасьлівая тая, што паверыла, бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада".
46 І сказала Марыя: "узьвялічвае душа мая Госпада.
47 І ўзрадаваўся мой дух у Богу, збавіцелю маім".
48 адсутнічае
49 адсутнічае
50 адсутнічае
51 адсутнічае
52 адсутнічае
53 адсутнічае
54 адсутнічае
55 адсутнічае
56 адсутнічае
57 Альжбеце-ж настаў час радзіць і яна радзіла сына.
58 І пачулі суседзі ды яе сваякі, што Госпад узьвялічаў Сваю міласьць над ею і цешыліся з ёю.
59 І сталася восьмага дня прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго іменем ягонага бацькі — Захарыем.
60 Адказваючы на гэта, ягоная маці сказала: не, а назваць яго Іванам.
61 І сказалі ёй: няма нікога ў тваім родзе, хто-б называўся гэтым іменем.
62 І пыталіся на мігі ў бацькі, як-бы ён хацеў назваць яго.
63 Ён зажадаў дошчачку і напісаў: Іван імя яму. І ўсе зьдзівіліся.
64 І ў той-жа час адчыніліся ягоныя вусны і ягоны язык і ён стаў гаварыць, багаслаўляючы Бога.
65 І праняў страх усіх суседзяў; і расказвалі аб гэтым па ўсёй нагорнай Юдэйскай краіне.
66 І ўсе, што чулі, узялі гэтае да сэрца, кажучы: кім-жа будзе гэтае дзіця? І Гасподняя рука была з ім.
67 І Захарыя, ягоны бацька, напоўніўся Сьвятым Духам і прарочыў, кажучы:
68 багаслаўлёны Госпад Бог Ізраіляў, што адведаў і адкуліў свой народ.
69 адсутнічае
70 адсутнічае
71 адсутнічае
72 адсутнічае
73 адсутнічае
74 адсутнічае
75 адсутнічае
76 І ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш перад абліччам Госпада, каб прыгатаваць шляхі Яму.
77 адсутнічае
78 адсутнічае
79 адсутнічае
80 Дзіця-ж расло і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня свайго зьяўденьня Ізраілю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.