1 У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Ісусу аб Галілейцах, якіх кроў Пілат зьмяшаў з іхнымі ахвярамі.
2 Ісус сказаў ім на гэтае: "Ці думаеце, што гэныя Галілейцы, якія так пацярпелі, былі больш грэшнымі за ўсіх Галілейцаў?
3 Не, кажу вам, але калі не пакаецеся, дык усе гэтак пагінеце.
4 Ці думаеце, што тыя васемнаццаць чалавек, на якіх звалілася Сілаамская вежа ды пабіла іх, былі больш вінаватымі за ўсіх, што жылі ў Ерузаліме?
5 Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе таксама пагінеце".
6 І сказаў вось якую прыповесьць. "Нехта меў у сваім вінаградніку пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць на ёй пладоў і не знайшоў.
7 І сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу, дык сьсячы яе, нашто яна і зямлю займае?
8 Але той адказаў яму ў адказ: "Гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапаю яе і аблажу гноем;
9 ці ня дасьць плоду. Калі-ж не, дык на той год высячэш яе".
10 Ён навучаў у адной бажніцы ў суботу.
11 І там была жанчына, што мела ўжо васемнеццаць гадоў духа нядужасьці. Яна была скурчаная і не магла выпрастацца зусім.
12 Угледзяўшы яе, Ісус паклікаў і сказаў ёй: жанчына, ты вызвалена ад твае немачы.
13 І ўсклаў на яе рукі, і адразу выпрасталася і пачала славіць Бога.
14 Сказаў-жа начальнік бажніцы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў яе ў суботу, гаворачы да народу: ёсьць шэсьць дзён, калі годзіцца працаваць; у тыя дні і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзець суботні.
15 Але Госпад адказаў яму ў адказ: крывадушнікі, ці-ж не адвязвае кожны з вас свайго вала ці асла ад ясьляў у суботу, і ці не вядзе яго паіць?
16 А гэтую-ж Аўрагамаву дачку, якую зьвязаў нячысты, вось ужо васемнаццаць гадоў, ці-ж не належала звольніць яе ад гэтых путоў ў дзень суботні?
17 І калі Ён гэтае гаварыў, усе Ягоныя ворагі засаромеліся, а ўсе людзі радаваліся з усіх слаўных дзеяньняў Яго.
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 Прайходзіў праз месты і вёскі, навучаючы і кіруючы свой шлях у Ерузалім.
23 Нехта сказаў Яму: "Госпадзе, няўжо мала тых, што збавяцца?" Ён-жа сказаў ім:
24 "Старайцеся ўвайсьці праз цесныя дзьверы, бо кажу вам, многія будуць памыкацца ўвайсьці ды ня змогуць.
25 Калі гаспадар дому ўстане і замкне дзьверы, тады вы, стоячы вонках, пачняце стукаць у дзьверы і казаць: "Госпадзе, адчыні нам!" Але Ён скажа вам у адказ: "Ня ведаю вас, адкуль вы".
26 Тады пачняце гаварыць: "Мы елі і пілі перад Табою і Ты навучаў на нашых вуліцах".
27 Але Ён адкажа вам: "Кажу вам: ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзеце ад Мяне ўсе, што чыніце бясчынствы".
28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачаць Аўраама, Ісаака і Якуба і ўсіх прарокаў у Божым Валадарстве, вас-жа выгнаных вон.
29 І прыйдуць з усходу і захаду, з поўначы і паўдня і засядуць за сталом у Божым Валадарстве.
30 І вось ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі".
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 адсутнічае
35 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 13 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.