Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 14 Эвангельле Лукаша 14 разьдзел

1 І сталася ў суботу Ён увайшоў у дом аднаго з фарысэйскіх старшыняў спажыць хлеб, а яны сачылі за Ім.
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 Заўважыўшы, як запрошаныя выбіралі першыя мейсцы, Ён сказаў ім прыповясьць.
8 Калі цябе нехта запросіць на вясельле, не садзіся на першае мейсца, каб не надарыўся спаміж запрошаных нехта паважнейшы за цябе;
9 і каб той, хто запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы не сказаў-бы табе: "Дай яму мейсца". І тады з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе мейсца.
10 Але калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, садзіся на апошняе мейсца, каб той, хто запрасіў цябе, падыйшоўшы сказаў: "Дружа! перасядзь вышей". Тады табе будзе чэсьць перад тымі, што сядзяць з табою;
11 бо кожны, хто сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны.
12 Сказаў-жа і таму, што запрасіў Яго: "Калі ладзіш абед, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні багатых суседзяў, каб і яны цябе не запрасілі некалі, і ты не дастаў-бы адплаты.
13 Але калі ладзіш банкет, закліч убогіх, калекаў, кульгавых і сьляпых.
14 і будзеш шчасьлівы, што яны ня змогуць адплаціць табе, бо аддасца табе ў дзень уваскрасеньня праведных".
15 Пачуўшы гэтае, нехта з тых, хто разам былі за сталом, сказаў Яму: "Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у Божым Валадарстве".
16 Ён-жа сказаў яму: якісьці чалавек справіў вялікі банкет і паклікаў многіх.
17 Калі настаў час банкету, паслаў свайго слугу сказаць запрошаным: — прыходзьце, бо ўжо ўсё гатова.
18 І пачалі ўсе зараз адмаўляцца. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне.
19 І другі сказаў: я купіў пяць пар валоў ды йду пробаваць іх; прашу цябе, выбач мне.
20 І іншы сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.
21 І вяруўся той слуга і пераказаў гэтае свайму гаспадару. Тады разгневаўся гаспадар дому і сказаў свайму слузе: пайдзі хутчэй на плошчы і вуліцы места ды прывядзі сюды ўбогіх і жабракоў, і сьляпых, і кульгавых.
22 І сказаў слуга: сталася, як ты сказаў і яшчэ ёсьць мейсца.
23 І сказаў гаспадар слузе: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся мой дом.
24 Бо кажу вам, што ніводзін з тых, што былі запрошаны, не пакаштуе мае вячэры, (бо шмат ёсьць запрошаных, а мала выбраных).
25 Вялікія грамады йшлі за Ім і Ён абярнуўшыся сказаў ім:
26 "Калі хто прыходзіць да Мяне і ня мае ў нянавісьці бацькі свайго, і маткі, і жонкі, і дзяцей, і братоў і сёстраў, ды яшчэ і свайго жыцьця, той ня можа быць Маім вучням.
27 І хто не нясе свайго крыжа і ня йдзе за Мною, ня можа быць Маім вучнем.
28 Бо хто з вас, надумаўшыся будаваць вежу, ня сядзе перш і не аблічыць выдаткаў, ці мае за што выканчыць яе;
29 каб калі паложыць фундамат і ня здолее дакончыць, усе гледзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,
30 кажучы: "Гэты чалавей пачаў будаваць і ня мог закончыць!"
31 Або які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ці ня сядзе і не парадзіцца перш, ці здолее ён з дзясяцю тысячамі даць адпор таму, што йдзе на яго з дванаццацю тысячамі;
32 бо калі не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.
33 Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць Маім вучнем."
34 Соль — добрая; але калі соль страціць свой смак, чым паправіш яе?
35 Ні ў зямлю, ні ў гной не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 14 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.