Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 15 Эвангельле Лукаша 15 разьдзел

1 Збліжаліся да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
2 І наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: "Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі".
3 А Ён сказаў ім вось гэткую прыповесць кажучы:
4 "Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну з іх, ці не пакіне дзевацьдзесят дзевяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яе?
5 А знайшоўшы, возьме яе з радасьцю на свое плечы
6 і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і суседзяў ды скажа ім: "Цешцеся са мною, я знайшоў маю прапаўцую авечку".
7 Кажу-ж вам, што так і ў небе болей будзе радасьці з аднаго пакутуючага грэшніка, чым з дзевяцьдзесяцёх дзёвяцёх праведнінаў, што ня маюць патрэбу ў пакаяньні.
8 Або якая жанчына, што мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, ці-ж не запаліць сьветача і не пачне мясьці пакою і пільна шукаць, пакуль ня знойдзе?
9 А знайшоўшы, скліча сябровак і суседак да скажа: "Цешцеся да мною, бо я знайшла згубленую драхму".
10 Так, кажу вам, бывае радасьць у Божых ангелаў з аднаго грэшніка, які каецца".
11 Яшчэ сказаў: Якісьці чалавек меў двох сыноў.
12 І сказаў малодшы з іх бацьку: Бацька, дай мне належную частку маемесьці. І бацька падзяліў ім маемасьць!
13 І праз нейкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую краіну і там змарнаваў сваю маемасьць, жывучы распусна.
14 Калі-ж ён пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай краіне і ён пачаў галадаваць.
15 І пайшоў прыстаў да аднаго жыхара тае краіны, а той паслаў яго на сваё поле пасьвіць сьвіней.
16 І ён рад быў напоўніць жывот струкамі, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
17 І вярнуўшыся сябе сказаў: колькі наймітаў у майго бацькі маюць лішку хлеба, а я ўміраю ад голаду.
18 Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: айцец, я зграшыў на неба і перад табою,
19 і ўжо ня варты называцца тваім сынам; прыймі мяне як аднаго з тваіх наймітаў.
20 І ўстаў ды пайшоў да свайго бацькі. І калі ён яшчэ быў далёка, яго ўгледзеў ягоны бацька і зьлітаваўся над ім ды пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.
21 Сын-жа сказаў яму: айцец, я зграшыў на неба і перад табою і ўжо ня варты называцца тваім сынам.
22 А бацька сказаў сваім слугам: прынясеце найлепшую вопратку і адзеньце яго і дайце пярсьцёнак на ягоную руку і абутак на ягоныя ногі,
23 і прывядзеце ўкормленае цяля і закалеце; і будзем есьці і весяліцца,
24 бо гэты мой сын быў мёртвы і ажыў; быў прапаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.
25 Старэйшы-ж ягоны сын быў на полі, і вяртаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі;
26 і паклікаўшы аднаго з слугаў, спутаўся: што гэта такое?
27 Той-жа сказаў яму, брат твой прыйшоў і твой бацька закалоў кормнае цяля, бо прыняў яго здаровым.
28 Ён-жа ўзлаваўся і не хацеў увайсьці. А ягоны бацька выйшаўшы прасіў яго.
29 Ён-жа сказаў у адказ бацьку: вось ужо колькі гадоў служу табе і ніколі не пярэчыў тваім прыказаньням, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца з маімі сябрамі.
30 Калі-ж гэты твой сын, марна страціўшы тваю маемасьць з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму кормнае цяля.
31 Ён-жа сказаў яму: сыне мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — ёсьць тваім,
32 а з таго трэба было цешыцца і весяліцца, што гэты твой брат быў мёртвы і ажыў; быў загінуў і знайшоўся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 15 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.