1 У пятнаццатым годзе панаваньня кесара Тыбэрыя, калі Понці Пілат быў намесьнікам у Юдэі, Гэрад быў чацьвёртаўладнікам у Галілеі, ягоны брат Піліп чацьвёртаўладнікам у Ітурыі і Траханіцкай краіне, а Лізані чацьвёртаўладнікам у Абіленіі,
2 пры архірэях Ганьне і Каіафе стаўся Божы заклік да Яна, Захаравага сына ў пустыні.
3 І ён прайходзіў па ўсіх Іарданскіх ваколіцах, абвяшчаючы хрышчэньне пакуты дзеля адпушчэньня грахоў,
4 як напісана ў кнізе моваў прарока Ісаіі, які кажа: "Голас гукаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, прастуйце Ягоныя сьцежкі;
5 усякая даліна напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак зьнізяцца, крывулі выпрастаюцца і выбоістыя дарогі зробяцца гладкімі;
6 і ўсякае цела ўгледзіць Божае збаўленьне".
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 Грамады спыталіся ў яго, кажучы: "Што нам рабіць?"
11 Ён-жа сказаў ім у адказ: "Хто мае дзьве вопраткі, хай дасьць ня маючаму, і хто мае ежу, хай робіць тое самое.
12 Прыйшлі таксама і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: "Настаўнік, што нам рабіць?"
13 Ён-жа адказаў ім: "Ня вымагайце нічога больш ад таго, што вам назначана".
14 Пыталіся таксама ў яго і ваякі, кажучы: "А нам што рабіць?" І сказаў ім: "Нікога ня крыўдзіце, не абмаўляйце фальшыва і здавальняйцеся сваею платаю".
15 А таму, што людзі спадзяваліся, дык усе думалі ў сваіх сэрцах аб Яне: ці ня ён ёсьць Хрыстос?
16 Ён адказаў, кажучы ўсім: "Я хрышчу вас вадою, але йдзе дужэйшы за мяне, катораму я ня варты разьвязаць рамець Ягонега абутку. Ён будзе вас хрысьціць Сьвятым Духам і агнём.
17 Ягоная веялка ў Ягонай руцэ і Ён ачысьціць свой ток і зьбярэ пшаніцу ў свой сьверан, а мякіну спаліць неўгасаючым агнём.
18 Напамінаючы шмат чаго іншага, ён прапаведваў народу добрую вестку.
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 І сталася, як хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася неба.
22 І Сьвяты Дух зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як галуб, і азваўся голас з неба: Ты Сын Мой улюблены, у Табе Мая ўпадабаньня.
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 адсутнічае
35 адсутнічае
36 адсутнічае
37 адсутнічае
38 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.