1 Ісус поўны Сьватога Духа вярнуўся з Іардану і быў паведзены Духам у пустыню;
2 і там праз сорак дзён Ён быў спакушваны д’яблам. І нічога ня еў у тыя дні. А калі яны споўніліся, Ён пачуў голад.
3 І сказаў Яму д’ябал: "Калі Ты Сын Божы, дык скажы гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам".
4 Адказаў яму Ісус: "Напісана, што не адным хлебам жыве чалавек, але ўсякім словам Божым".
5 І ўзьвёў Яго д’ябал на высокую гару ды паказаў Яму ў імгненьні часу ўсе валадарствы сьвету,
6 і сказаў Яму: "Дам Табе ўсю гэтую ўладу і славу іх, бо яна аддана мне, і а каму хачу, даю яе.
7 Дык калі Ты паклонішcя мне, то ўсё будзе Тваё".
8 Ісус сказаў яму ў адказ: "Напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы".
9 І павёў Яго ў Ерузалім ды паставіў Яго на крыле сьвятыні і сказаў Яму: "Калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;
10 бо напісана: Анёлам Сваім загадаю аб табе, каб цябе сьцераглі,
11 на руках панясуць цябе, каб ты не скалечыў аб камець твае нагі".
12 І адказваючы Ісус сказаў яму: "Сказана: Не спакушай Госпада Бога твайго".
13 І скончыўшы ўсё кушэньне, адыйшоў ад Яго д’ябал да часу.
14 І вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Гелілею і разыйшлася чутка аб Ім па ўсёй ваколіцы.
15 І Ён навучаў ў іхных бажніцах і ўсе славілі Яго.
16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводля свайго звычаю ў суботні дзень у бажніцу і ўстаў чытаць.
17 І падалі Яму кнігу Прарока Ісаіі. І Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў мейсца, дзе было напісана:
18 "Дух Гасподні на Мне, бо памазаў Мяне дабравясьціць бедным і паслаў Мяне абвяшчаць палонным вызваленьне і сьляпым паварот зору; выпусьціць прыгнобленых на волю.
19 І абвяшчаць год Гасподняга зьмілаваньня".
20 І зачыніўшы кнігу, аддаў слузе ды сеў. І вочы ўсіх у бажніцы былі зьвернены на Яго.
21 І Ён пачаў гаварыць ім: "Сёньня збылося гэтае пісаньне ў вашых вушах".
22 І ўсе засьведчылі Яму гэта. І дзівіліся са словаў ласкі, што выходзілі з Ягоных вуснаў і гаварылі: "Ці гэта ня сын Язэпа?"
23 І сказаў ім: "Вы напэўна скажаце мне прыказку" "Лекару, вылеч самога сябе", зрабі і тут у тваёй бацькаўшчыне, тое, што мы чулі, сталася ў Капэрнауме".
24 І сказаў: "Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца добра ў сваёй бацькаўшчыне!
25 Па праўдзе кажу вам: Было многа ўдоваў ў Ізраілі ў дні Ільлі, калі неба было зачынена тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад ува ўсёй зямлі;
26 і да ніводнае з іх ня быў пасланы Ільля, а толькі да аўдавелае жанчыны ў Сарэпту Сыдонскую.
27 І было многа пракажонных у Ізраілі за прарока Елісея, і ніводзін з іх не ачысьціўся акрамя Нэемана сірыйца".
28 І пачуўшы гэтае ўсе ў бажніцы напоўніліся гневам;
29 і ўстаўшы, выгналі Яго вон з места і павялі на край гары, на каторым было пабудована іхняе места, каб скінуць Яго.
30 Але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 адсутнічае
35 адсутнічае
36 адсутнічае
37 адсутнічае
38 адсутнічае
39 адсутнічае
40 адсутнічае
41 адсутнічае
42 адсутнічае
43 адсутнічае
44 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.