1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 Пасля гэтага Ісус пайшоў у места называнае Наін. І з Ім ішлі многія з Ягоных вучняў і мноства народу.
12 Калі Ён падыйшоў да варотаў места, тут выносілі памёршага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава. І шмат народу йшло за ёю з места.
13 Угледзеўшы яе, Госпад злітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач.
14 І падыйшоўші дакрануўся да насілкаў; тыя што несьлі затрымаліся. І Ён сказаў: хлопча, табе кажу: устань!
15 Умёршы падняўшыся сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус ягонай маці.
16 І ўсіх зьняў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў між намі і Бог адведаў свой народ.
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 адсутнічае
35 адсутнічае
36 Нехта, з фарысэяў запрасіў Ісуса, каб еў з ім разам. І Ён увайшоў у дом фарысэя і ўзьлёг. І вось жанчына з таго места, якая была грэшніцаю, даведаўшыся, што Ён спачывае ў доме фарысэя, прынесла алябастраваю судзіну з алеем;
38 і стаўшы з-заду ля Ягоных ног і плачучы, пачала абліваць Ягоныя ногі сьлязамі і выціраць валасамі свае галавы, і цалавала Ягоныя ногі і мазала алеем.
39 Бачучы гэтае, фарысэй, што запрасіў Яго, казаў сам да сябе: "Калі-б Ён быў прарок, дык-бы ведаў, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца".
40 Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў, "Сымон, Я маю штосьці сказаць табе". Ён кажа: "Скажы, Настаўнік".
41 Ісус сказаў: "У аднаго пазыкадаўца было двох даўжнікоў; адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі пяцьдзесят.
42 Але як яны ня мелі чым аддаць, ён дараваў абодвым. Скажы, каторы з іх будзе больш любіць яго?"
43 Сымон адказаў: "Думаю, той, катораму болей дараваў". Ён сказаў яму: "Ты справядліва рассудзіў".
44 І зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: "Ці бачыш гэтую жанчыну? Я ўвайшоў у твой дом і ты ня даў Мне вады на ногі, а яна сьлязамі абліла Мне ногі і выцерла сваімі валасамі.
45 Ты цалаваньня Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць мае ногі.
46 Ты галавы Мне маслам не памазаў, а яна алеем памазала мае ногі.
47 Дзеля гэтага кажу табе, даруюцца многія яе грахі за тое, што яна многа ўзьлюбіла, а каму мала даруецца, той мала любіць".
48 А ёй сказаў: "Адпускаюцца табе грахі".
49 І тыя, што спачывалі разам з Ім, пачалі гаварыць у сабе: "Хто Ён такі, што і грахі адпускае?"
50 Ён-жа сказаў жанчыне: "Вера твая спасла цябе; ідзі з мірам".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Лукаша, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.