Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Лукаша 9 Эвангельле Лукаша 9 разьдзел

1 адсутнічае
2 адсутнічае
3 адсутнічае
4 адсутнічае
5 адсутнічае
6 адсутнічае
7 адсутнічае
8 адсутнічае
9 адсутнічае
10 адсутнічае
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 І сталася, як маліўся на самаце і з Ім былі вучні. Ён спытаўся іх: "За каго Мяне маюць людзі?"
19 Яны сказалі ў адказ: "За Яна Хрысьціцеля, а некаторыя за Ільлю, а іншыя кажуць, што адзін із старадаўных прарокаў уваскрос".
20 Ён-жа спытаўся ў іх: "А вы за каго Мяце маеце?" І адказаў Пятро: "Ты Хрыстос Божы".
21 І строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым,
22 сказаўшы, што Сын Чалавечы мае много выцерпець, і адцураюцца Яго старэйшыны, архірэі і кніжнікі, і будзе забіты, і на троці дзень уваскросьне.
23 Да ўсіх-жа сказаў: "Калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачецца ад самога сабе, возьме штодзённа свой крыж, ды йдзе за Мною.
24 Бо хто хоча ратаваць сваю душу, загубіць яе; а хто загубіць сваю душу дзеля Мяне, той выратуе яе".
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 І здарылася восем дзён пасьля тых слоў Хрыстос, узяўшы Пятра, Якуба і Яна, узыйшоў на гару памаліцца.
29 І сталася, як Ён маліўся, зьмяніўся выгляд Ягонага аблічча і вопратка Ягоная сталася белая і зьзяючая.
30 І вось два мужы гутарылі з Ім, а гэта былі Майсей і Ільля;
31 зьявіўшыся ў славе яны гутарылі аб тым, што мелася стацца з Ім у Ерузаліме.
32 Пятро-ж і тыя, што былі з ім, былі апанованы сном, прабудзіўшыся-ж убачылі Ягоную славу і двух мужоў, што стаялі з Ім.
33 І калі тыя адыходзілі ад Яго, Пятро казаў Ісусу: "Настаўнік, добра нам тут буць; зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі", ня ведаючы, што кажа.
34 Калі-ж ён яшчэ гэтае гаварыў, насунулася хмара і агарнула іх; і спужаліся, калі тыя ўвайшлі ў хмару.
35 І быў голас з хмары, гаворачы: "Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце!"
36 І пасьля гэтага голасу Ісус апынуўся адзін. І яны маўчалі, і нікому не гаварылі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.
37 адсутнічае
38 адсутнічае
39 адсутнічае
40 адсутнічае
41 адсутнічае
42 адсутнічае
43 адсутнічае
44 адсутнічае
45 адсутнічае
46 адсутнічае
47 адсутнічае
48 адсутнічае
49 адсутнічае
50 адсутнічае
51 І сталася калі наблізіўся час, у якім Ісус меў быць узятым, умацавалася Ягонае аблічча йсьці ў Ерузалім.
52 І паслоў пасланцоў перад Сваім абліччам і яны пайшлі і ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб прыгатаваць Яму.
53 Але там ня прынялі Яго, бо Ён ішоў у Ерузалім.
54 Бачучы гэтае Ягоныя вучні Якуб і Ян сказалі: "Госпадзе, ці хочаш, мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх?"
55 Але Ён зьвярнуўшыся дакараў іх і сказаў: "Ня ведаеце, якога вы духу,
56 бо Сын Чалавечы прыйшоў ня губіць людзкія душы, а збавіць іх". І пайшлі ў другую вёску.
57 І сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў Яму: "Госпадзе, я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў".
58 Ісус сказаў яму: "Лісы маюць норы і нябесныя птушкі — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прысланіць.
59 А другому сказаў: "Ідзі за Мною". Той адказаў: "Госпадзе, дазволь мне перш пайсьці і пахаваць майго бацьку".
60 Але Ісус сказаў яму: "Пакінь памёршым хаваць сваіх нябожчыкаў, а ты йдзі ды абвяшчай Божае Валадарства".
61 Яшчэ іншы сказаў: "Я пайду за Табою, Госпадзе, але перш дазволь мне разьвітацца з маімі хатнімі".
62 Але Ісус сказаў яму: "Ніхто, што ўзлажыў сваю руку на плуг ды аглядаецца назад, ня здольны да Божага Валадарства".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Лукаша, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.