1 У першы дзень тыдня Марыя Магдаліна раніцаю чуць золак прыйшла да гробу і бачыць, што камень адвалены ад гробу.
2 Дык пабегла і прыйшла да Сымона Пятра і другога вучня, якога любіў Ісус і кажа ім: Узялі Госпада з гробу і ня ведаем, дзе палажылі Яго.
3 Выйшаў-жа Пятро і другі вучань і пайшлі да гробу.
4 Беглі-ж абодва разам, і другі вучань бег баржджэй за Пятра і прыйшоў да гробу першы.
5 І нахіліўшыся, убачыў: ляжаць раскіданыя тканіны, але не ўвайшоў.
6 Прыйшоў таксама Сымон Пятра сьледам за ім і ўвашоў у гроб і бачыць ляжачыя палотны
7 і хустку, што была на Ягонай галаве, але не з палатнінаю, а скручаная асобна на іншым мейсцы.
8 Тады ўвайшоў і другі вычунь, што першы прыйшоў да гробу, і ўбачыў і паверыў.
9 Бо яны яшчэ ня ведалі Пісаньня, паводля якога Ён мусіць уваскроснуць з памёршых.
10 Тады вучні зноў пайшлі да сябе.
11 Таго часу Марыя стаяла каля гробў навонках і плакала, і плачучы нагнулася да гробу
12 і ўбачыла двух ангелаў у белым адзеньні, седзячы адзін у галавах, а другі ў нагах, дзе ляжала Ісусава цела.
13 І яны кажуць ёй: жанчына, чаго плачаш? Яна кажа ім: забралі майго Госпада і ня ведаю, дзе Яго палажылі.
14 Сказаўшы гэтае, аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, але не пазнала, што гэта Ісус.
15 І кажа ёй Ісус: жанчына, чаго плачаш? Каго шукаеш? Яна-ж, думаючы што гэта садоўнік, кажа Яму: Госпадзе, калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты палажыў Яго і я вазьму Яго.
16 Кажа ёй Ісус: Марыя! Яна пазнала Яго і кажа Яму: Раввуні! гэта значыць: Настаўнік.
17 Ісус кажа ёй: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Майго Айца, але йдзі да Маіх братоў і скажы ім: узыходжу да Майго Айца і вашага Айца, да Майго Бога і вашага Бога.
18 Прыйшла Марыя Магдаліна да вучняў і абвясьціла ім, што бачыла Госпада і што Ён гэтае сказаў ёй.
19 Калі настаў вечар таго першага дня тыдня, калі дзьверы дому, дзе сабраліся вучні, былі замкнёныя дзеля страху перад жыдамі, прыйшоў Ісус, стаў пасярэдзіне і сказаў ім: "Мір вам!"
20 І сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і бок Свой. І ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.
21 Ісус-жа сказаў ім зноў: "Мір вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас.
22 І сказаўшы гэтае дыхнуў і кажа ім: "Прыймеце Сьвятога Духа.
23 Каму адпусьціце грахі, таму будзе адпушчана, а каму затрымаеце, будуць затрыманы.
24 А Тамаш, адзін з дванаццацёх, званы Блізьнюк, ця быў тут з імі, калі прыйшоў Ісус.
25 Другія вучні сказалі яму: "Мы бачылі Госпада". Ён-жа сказаў ім: "Калі ня ўбачу на Ягоных руках ранаў ад цьвікоў, і не ўлажу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і не ўлажу мае рукі ў бок Яго, не паверу.
26 І праз восем дзён зноў былі ў доме Ягоныя вучні і Тамаш з імі. Прыйшоў Ісус праз замкнёныя дзьверы, стаў пасярод іх і сказаў: "Мір вам!"
27 Потым кажа да Тамаша: "Дай сюды твой паляц і пагладзі мае рукі; дай тваю руку і ўлажы ў Мой бок і ня будзь няверуючым, але веруючым".
28 І адказаў Тамаш і сказаў Яму: "Госпад мой і Бог мой!"
29 Ісус-жа сказаў яму: "Таму што ўбачыў Мяне, ты паверыў, штосьлівыя, што ня бачылі і паверылі".
30 І шмат іншых знакоў зрабіў Ісус перад Сваімі вучнямі, якія не запісаны ў гэтай кнізе.
31 Гэта-ж напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і каб веруючы мелі жыцьцё ў імя Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Івана, 20 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.