Біблія » Пераклады » Пераклад Язэпа Германовіча

Псальмы 115 Псальм 115 (113:9−26)

1 Ня нам, Госпадзе, ня нам, але Іменьню твайму дай славу — дзеля тваей любові, дзеля тваей праўды!
2 Чаму маюць казаць пагане: “Дзе-ж ёсьць іхні?”
3 Бог наш на неье (і на зямлі): усе, што схоча, Ён зробіць.
4 Іх ідалы — серабро і золата, маюць вочы і не бачуць.
5 адсутнічае
6 Маюць вушы і ня чуюць, маюць ноздры, а не маюць нюху.
7 Рукі у іх, але не маюць вошчупу, ногі ў іх, ды ня ходзяць. Горлам сваім голасу не даюць.
8 Падобны да іх тыя, што іх робяць, і хтоколечы у іх верыць.
9 Дом Ізраіля! мей веру у Бога!: он ім помач і абарона.
10 Дом Аарона, мей веру ў Бога: Ён іх помач і шчыт!
11 Вы, што баіцеся Г-да, мейце веру ў Г-да: Ен ваша помач і шчыт ваш. Ён!
12 Г-д успомніў нас: Ён багаславіць будзе, багаславіць дом Ізраіля, багаславіць дом Аарона.
13 Багаслаць тых, што баяцца Г-да — малых разам зь вялікімі.
14 Хай размножыць вас Г-д, і вас і дзяцей вашых!
15 Будзьце багаслаўлёны вы ад Г-да, што стварыў неба і зямлю!
16 неба ёсьць небам Гасподнім, зямлю дараваў дзецям Адама.
17 Ня мёртвыя Г-да хваляць, а й усе тыя, што ў край Маўчаньня сходзяць.
18 Але мы — жывыя — мы хвалім Г-да, ад сяньня і навекі.
(Алелюя!)
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 115

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.