Трыўмфальная песьня
1 Кіраўніку хору: на струнных. Псальм Азафа. Песьня.
1 Кіраўніку хору: на струнных. Псальм Азафа. Песьня.
2 Ведамы ёсьць Бог у Юдэі:
вялікае Імя Яго ў Ізраілю.
вялікае Імя Яго ў Ізраілю.
3 У Саліме ўцьверджана ягоная палатка,
а жыльлё ягонае — на Сыёне.
а жыльлё ягонае — на Сыёне.
4 Там Ён скрышыў стрэлы луку і меч і ваўну.
5 Ты — бліскучы, вялікасны прыбыў ад гораў адвечных.
6 Іхняя ёсьць дабыча:
адважныя сэрцам зьнемгліся, сон іх зьняў,
а ўва ўсіх сьмелых памлелі рукі.
адважныя сэрцам зьнемгліся, сон іх зьняў,
а ўва ўсіх сьмелых памлелі рукі.
7 Ад тваей пагрозы, Божа Якубавы,
адрантвелі воз і коні.
адрантвелі воз і коні.
8 О, Ты — страшны! Хто можа ўстаяць перад абліччам тваім
у жахлівасьці гневу твайго?
у жахлівасьці гневу твайго?
9 Зь неба Ты абвясьціў прысуд твой:
зямля спужалася і анямела;
зямля спужалася і анямела;
10 калі Бог падняўся на суд,
каб збавіць усіх пакорных на зямлі.
каб збавіць усіх пакорных на зямлі.
11 Бо і гнеў чалавека будзе славіць Цябе
і астаткі гневу Ты ўсьцішыш.
і астаткі гневу Ты ўсьцішыш.
12 Давайце абяцаньні і выпаўняйце іх Госпаду Богу вашаму!
Усе, што навокал Яго,
няхай нясуць ахвяру страшному!
Усе, што навокал Яго,
няхай нясуць ахвяру страшному!
13 Таму, хто адыймае дух у князёў,
які ёсьць страшны для цароў на зямлі.
які ёсьць страшны для цароў на зямлі.
14 Мой Божа! учыні іх як лісьцё (як перакаці-поле), што кружыць у віхры, як саломінка пад ветрам!
15 Як агонь, што лес пажырае і як полымя, што горы апальвае.
16 Так гані іх бурай тваею і тваім урагам напоўні страхам!
17 Напоўні сорамам аблічча іхняе, каб шукалі Імяні твайго, о Госпадзе!
18 Няхай заўстыдаюцца і напужаюцца навекі, каб у сораме загінулі,
19 Каб пазналі, што Імя тваё — Госпад, што Ты Сам над усёй зямлёй ёсць Найвышэйшы.
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Посьле вялікай перамогі над магутным ворагам псальміст заклікае да ўдзячнасьці Госпаду Богу і славіць Божую Ўсёмагутнасьць. Усе суседнія народы клічаць да праслаўленьня Бога Ізраіля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 76
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.