Каментары ці зноскі:
Пра чалавека, імя якога стаіць у назве гэтага Евангелля, вядома няшмат. Ён быў палесцінскі яўрэй. Як некаторыя іудзеі, меў яшчэ і другое імя-Левій. Працаваў зборшчыкам пошлін, за што яго і ненавідзелі людзі.
Расказваецца: калі Хрыстос паклікаў Мацвея, што быў пры зборы пошлін, той як сядзеў, так устаў і з радасцю пайшоў за Хрыстом, пакінуўшы ўсё, апроч свайго пяра. Мацвей быў глыбока адукаваным чалавекам-сама служба мытніка вымагала гэтага. I сярод Ісусавых вучняў-дванаццаці апосталаў (большасць якіх былі простымі рыбакамі), — вылучаўся тым, што добра валодаў пісьмовым словам і запісаў вучэнне Хрыста. I калі, скажам, з Евангелля паводле Марка перад намі найбольш разгортваюцца жыццёвыя дарогі Ісусавы, то з Дабравесця паводле Мацвея найперш паўстае сутнасць Хрыстовага вучэння, узаемаповязь Старога і Новага Запаветаў.
«Кніга радаводу» Хрыста складзена евангелістам на ўзор старазапаветных радаводаў і паказвае, што Ісус-сын цара Давіда. Такім чынам падкрэсліваецца пераемнасць між двума Запаветамі і месіянства Ісуса. Як было абяцана Богам, Месія павінен быў быць «сынам», г. зн. нашчадкам Давідавым. I тут была не такою важнаю крэўнасць, як прававы статус: тое, што Ісус прыняты да Давідава га роду.
У грэцкім тэксце замест прынятага тут у перакладзе «ад (каго) нарадзіўся» скрозь ужыты семітычны выраз «эгэннэсэ» (нарадзіў), які абазначае паходжанне па непасрэднай лініі: «Аўраам нарадзіў Ісаака, Ісаак нарадзіў Якава» і г. д.
У радаводзе выразна выступаюць імёны жанчын, што не ў традыцыях іудзейскіх радаслоўных, бо на жанчыну глядзелі не як на чалавека, а як на рэч. У штодзённай ранішняй малітве іудзей дзякаваў Богу за тое, што не стварыў яго язычнікам, рабом ці жанчынаю. Да таго ж, Руф не яўрэйка, а маавіцянка, Рахава — хананеянка, паводле Старога Запавету, ды яшчэ і блудніца. Такі радавод як бы падкрэслівае, што для ўсеагульнай любові Божай няма ні іудзея, ні эліна, Бог можа заклікаць не толькі праведніка, а і грэшніка.
1:16. Ісус-гэта грэцкі пераклад пашыранага іудзейскага імя Ешуа, якое азначае: Госпад-яго збавенне. Хрыстос-грэцкае слова, якое абазначае тое самае, што і яўрэйскае Месія, г. зн. Памазаннік, асвечаны святым алейным памазаннем. Так называлі людзей, пасвечаных на служэнне Богу (прарокаў, цароў), а таксама абяцанага ў Старым Запавеце збаўцу. Ісус-чалавечае імя Госпада. Хрыстос-афіцыйнае. ІІамазаны Святым Духам, Ісус зрабіўся ХрыстомПамазаннікам.
1:18. Заручыны, якія цягнуліся год, у іудзеяў нельга было так проста, без разводу, спыніць: пара разглядалася як муж і жонка, хоць і без шлюбных правоў. Для шлюбу Іосіфу заставалася Прывесці Марыю ў свой дом.
1:19. Іосіф у сваёй справядлівасці зусім не падазраваў віны Марыі, таму і хацеў «употай адпусціць Яе», каб не была пакарана паводле Майсеевага закону.
1:20. Стары Запавет крытычна ставіўся да сноў. У Новым Запавеце сны адрозніваюцца тым, што яны не алегарычныя, а павучальныя: прыходзіць Бог, анёл ці чалавек і дае наказ, што трэба рабіць.
Паводле Мацвея Святое Дабравесце, 1 разьдзел
