Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

1 Пятра 4 1 Пятра 4 разьдзел

1 Дык як Хрыстос пакутаваў [за нас] у целе, то і вы ўзбройцеся тою ж думкаю, бо той, хто пакутаваў целам, перастае грашыць,
2 каб ужо не ў чалавечых пажадлівасцях, а ў волі Божай пражыць астатні ў целе час.
3 Бо даволі, што вы ў мінулы час [жыцця] выконвалі волю язычнікаў, калі хадзілі ў распусце, пажадлівасцях, выпіўках, гулянках, п’янстве, у грэшным ідаласлужэнні.
4 Таму яны і здзіўляюцца, што вы не бяжыце разам з імі на той жа разліў распусты і ліхасловяць вас;
5 яны дадуць адказ Таму, Хто гатовы судзіць жывых і мёртвых.
6 Бо дзеля таго і мёртвым было дабравешчана, каб яны, падпаўшы пад суд, як людзі ў целе, але жылі духам па-Божаму.
7 Ды ўсяму наблізіўся канец. Дык будзьце ў добрым розуме і цвярозыя для малітваў.
8 Перш за ўсё майце шчырую любоў адзін да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў.
9 Будзьце гасцінныя адзін да аднаго без наракання,
10 кожны, як атрымаў дар, служыце ім адзін аднаму, як добрыя домакіраўнікі разнастайнай ласкі Божай.
11 Калі хто гаворыць, гавары, як словы Божыя; калі хто служыць, служы сілаю, якую дае Бог, каб ва ўсім праслаўляўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўладарства навекі вякоў, амін.
12 Улюбёныя, не здзіўляйцеся агню між вас, які пасылаецца вам дзеля выпрабавання, нібы адбываецца з вамі нешта дзівоснае,
13 але як вы далучаецеся да пакутаў Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў з’яўленні Яго славы вы з захапленнем узрадаваліся.
14 Калі вас зневажаюць за імя Хрыстова, шчаслівыя вы, бо Дух славы і Дух Божы спачывае на вас. [Тымі Ён ліхасловіцца, а вамі праслаўляецца].
15 Бо няхай ніхто з вас не пакутуе як забойца, альбо злодзей, альбо ліхадзей, альбо як той, хто квапіцца на чужое;
16 а калі як хрысціянін, то няхай не саромеецца, а няхай услаўляе Бога за гэтае імя8.
17 Бо час пачацца суду з дома Божага; калі ж перш — з нас, то які канец тым, хто не пакараецца Дабравесцю Божаму?
18 І калі праведнік ледзь ратуецца, то бязбожны і грэшны дзе апынецца?
19 Так што і пакутнікі з волі Божай няхай аддаюць свае душы вернаму Творцу, робячы дабро.

Каментары ці зноскі:

16 8: У некат. рукап.: гэтую долю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст Пятра, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014