Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Карынфянаў 5 1 да Карынфянаў 5 разьдзел

1 Увогуле чуваць аб распусце ў вас і аб такой, якой няма нават у язычнікаў: хтосьці з вас за жонку мае жонку свайго бацькі.
2 І вы заганарыліся замест таго, каб плакаць у смутку, каб выдалены быў з вашага асяроддзя той, хто ўчыніў такое.
3 Бо я, адсутны целам, але прысутны духам, ужо вырашыў, як бы знаходзячыся ў вас, аб тым, хто так гэта зрабіў, —
4 у імя нашага Госпада Ісуса Хрыста, калі зберацеся вы і мой дух, з сілаю нашага Госпада Ісуса,
5 аддаць такога сатане на згубу цела, каб дух быў выратаваны ў дзень Гасподні5.
6 Нядобрая пахвальба ваша. Ці не ведаеце вы, што малая рошчына заквашвае ўсё цеста?
7 Ачысціце старую рошчыну, каб быць вам новым цестам, бо вы — праснакі: бо і наша Пасха, Хрыстос, ахвяраваны [за нас].
8 Так што давайце будзем святкаваць не са старою закваскай і не з закваскаю ліха і нізасці, а з праснакамі чысціні і праўды.
9 Я напісаў вам у лісце не мець зносін з распуснікамі :
10 не наогул з распуснікамі гэтага свету ці з хцівымі і сквапнымі, ці з паклоннікамі, бо тады вы павінны былі б выйсці са свету.
11 Але цяпер я напісаў вам не сходзіцца ні з кім, хто называецца братам, калі ён распуснік, ці хцівец, ці ідалапаклоннік, ці ліхамовец, ці п’яніца, ці рабаўнік: з такім нават разам не есці.
12 Бо нашто ж мне судзіць тых, хто звонку царквы? Ці не тых, хто ўсярэдзіне царквы, вы судзіце?
13 А тых, хто звонку царквы, будзе судзіць Бог. Выкіньце ліхога між вас.

Каментары ці зноскі:

5 5: У некат. рукап.: у дзень нашага Госпада Ісуса Хрыста.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст да Карынфянаў Апостала Паўла, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014