Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Карынфянаў 5 2 да Карынфянаў 5 разьдзел

1 Бо мы ведаем, што калі наш зямны дом, гэтая хаціна, зруйнуецца, мы маем збудаванне ад Бога, дом нерукатворны, вечны на нябёсах.
2 Ад гэтага ж мы і стогнем, прагнучы апрануцца ў наша жыллё з неба,
3 калі б толькі нам і апранутым, не апынуцца голымі.
4 Бо мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, стогнем пад цяжарам, бо не хочам распрануцца, а апрануцца, каб смяротнае было паглынута жыццём.
5 А якраз на гэта стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.
6 Таму мы заўсёды бадзёрыя і ведаем, што, пасяляючыся ў целе, мы высяляемся ад Госпада, —
7 бо мы ходзім вераю, а не бачнасцю, —
8 мы, такім чынам, бадзёрыя і лічым за лепшае выселіцца з цела і пасяліцца ў Госпада.
9 Таму мы і рупна стараемся, ці пасяляючыся, ці высяляючыся, быць Яму даспадобы.
10 Бо ўсе мы павінны з’явіцца перад судом Хрыстовым з тым, каб кожны атрымаў паводле таго, што ён зрабіў у целе: ці добрае, ці благое.
11 Дык, ведаючы страх перад Госпадам, мы пераконваем людзей; Богу ж мы адкрытыя; і спадзяюся, што адкрыты і вашаму сумленню.
12 Мы не рэкамендуем вам сябе зноў, а даём вам нагоду хваліцца намі, каб вы мелі што сказаць тым, што хваляцца абліччам, а не сэрцам.
13 Бо, калі мы выйшлі з сябе, то для Бога; калі ж сціплыя, то для вас.
14 Бо любоў Хрыстова ахапіла нас, бо мы разважылі так — што4 Адзін памёр за ўсіх, тады ўсе памерлі;
15 І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, хто жыве, ужо не для сябе жылі, а для Таго, Хто памёр за іх і быў уваскрэшаны.
16 Так што мы ад гэтага часу нікога не ведаем паводле цела; калі мы і ведалі Хрыста паводле цела, то цяпер ужо не ведаем Яго такім.
17 Так што калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; старое мінула, вось сталася новае.
18 Усё ж ад Бога, Які прымірыў нас з Сабою праз Хрыста і даў нам служэнне прымірэння,
19 таму што Бог быў у Хрысце, мірачы з Сабою свет, не залічваючы ім іх правінаў, і даў нам слова прымірэння.
20 Дык, мы — пасланцы ад Хрыста, і як бы Сам Бог просіць вас праз нас; просім ад імя Хрыста: памірыцеся з Богам.
21 Таго, Хто не ведаў граху, Ён зрабіў грахом за нас, каб мы сталі праведнасцю Божай у Ім.

Каментары ці зноскі:

14 4: У некат. рукап.: калі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст да Карынфянаў Апостала Паўла, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014