Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Цімафею 5 1 да Цімафея 5 разьдзел

1 Старца не дакарай, а ўгаворвай, як бацьку, а маладых — як братоў,
2 старых жанчын — як мацярок, маладзейшых — як сясцёр, ва ўсёй чысціні.
3 Удоваў шануй — тых, хто сапраўды ўдовы.
4 А калі якая ўдава мае дзяцей альбо ўнукаў, няхай яны найперш вучацца шанаваць свій дом і аддаваць належнае продкам; бо гэта даспадобы Богу.
5 Тая ж, што сапраўды ўдава і засталася адна, усклала надзеб на Бога і трывае ў просьбах і малітвах уночы і ўдзень.
6 А тая, што аддаецца раскошы, жывою памерла.
7 І гэта патрабуй, каб яны былі беззаганнымі.
8 Калі ж хто пра сваіх, і асабліва пра хатніх не рупіцца, той ён адрокся ад веры і горшы за няверніка.
9 Няхай уносіцца ў спіс удава не менш за шасьцідзесят гадоў, якая была жонкай аднаго мужа,
10 якая засведчана добрымі ўчынкамі, калі яна выгадавала дзяцей, калі была гасцінна да падарожных, калі абмывала ногі святым, калі падтрымлівала абяздоленых, старанна рупілася пра кожную добрую справу.
11 А ўдовам маладзейшым адмаўляй, бо, калі насуперак Хрысту аддаюцца сваёй пажадлівасці, яны хочуць выйсці замуж,
12 паглядаючы асуджэнню, таму што адкінулі першы зарок.
13 І ў той жа час яны таксама прывучаюцца гультайнічаць, ходзячы ад дому да дому і не толькі гультайнічаць, але і пляткарыць і ўменшвацца не ў сваё, кажучы тое, чаго не след.
14 Дык я хачу, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, гаспадарылі ў доме, не давалі праціўніку ніякай зачэпкі для ганьбавання;
15 бо ўжо некаторыя пайшлі ўслед за сатаною.
16 Калі які [вернік або] верніца мае сваячак ўдоў, няхай падтрымлівае іх, а Царква няхай не обцяжарваецца, каб яна падтрымлівала сапраўдных ўдоў.
17 Прэсвітэры, якія добра кіруюць, няхай будуць удастоены падвойнай пашаны, асабліва тыя, хто працуе ў слове і навучэнні.
18 Бо Пісанне кажа: «Валу, які малоціць, не закрывай рота», і: «Годны работнік сваёй платы».
19 На прэсвітара абвінавачвання не прымай, акрамя як пры двух або трох сведках.
20 Тых, хто грашыць, выкрывай перад усімі, каб і астатнія мелі страх.
21 Заклінаю цябе перад Богам і Хрыстом Ісусам і выбранымі Анёламі, каб ты захоўваў гэта без прадузятасці, нічога ня робячы наўмысна.
22 Рук ні на кога хутка не ўскладай і не ўдзельнічай у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
23 Не пі болей адну ваду, а ўжывай крыху віна дзеля страўніка і твайіх частых недамаганняў.
24 Грахі некаторых людзей адкрыта яўныя і наперад вядуць у суд, а ў іншых ідуць і ўслед;
25 Гэтак жа і добрыя ўчынкі адкрыта яўныя, а тыя, што іншага роду, не могуць быць схаваны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст да Цімафея, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014