Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

Да Ціту 2 Ціту 2 разьдзел

1 Ты ж кажы тое, што належыць казаць здароваму вучэнню:
2 каб старыя мужчыны былі цвярозыя, паважныя, разважлівыя, здаровыя ў веры, любові, вытрываласці;
3 каб старыя жанчыны таксама былі добрапрыстойныя ў сваіх паводзінах, не пляткарылі, не надужывалі віна, вучылі добраму,
4 каб маладых жанчын яны навучалі любіць мужоў, любіць дзяцей,
5 быць разважнымі, чыстымі, працавітымі ў доме, добрымі, паслухмянымі сваім мужам, каб не зневажалася слова Божае.
6 Маладзёнаў таксама навучай быць разважнымі,
7 сам паказваючы ва ўсім узор добрых учынкаў, у настаўніцтве несапсаванасць, сур’ёзнасць,
8 слова здаровае, беззаганнае, каб той, хто працівіцца, быў пасаромлены, не маючы сказаць пра нас нічога благога.
9 Рабоў пераконвай падпарадкоўвацца сваім гаспадарам ва ўсім, дагаджаць, не пярэчыць,
10 не красці, а выяўляць усю добрую вернасць, каб яны ўпрыгожвалі вучэнне нашага Збаўцы Бога ва ўсім.
11 Бо з’явілася ласка Божая, якая нясе выратаванне ўсім людзям,
12 якая навучае нас, каб мы, выракшыся бязбожнасці і свецкіх пажадлівасцей, жылі разважна, праведна і набожна ў цяперашнім веку,
13 чакаючы дабраславёнай надзеі — з’яўлення славы нашага вялікага Бога і Збаўцы Ісуса Хрыста,
14 Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконня і ачысціць Сабе як народ асаблівы, як рупліўца добрых учынкаў.
15 Гэта кажы, заахвочвай і выкрывай з усёй уладаю. Няхай ніхто не пагарджае табой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст да Ціта, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014