Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

Адкрыццё 11 Адкрыццё 11 разьдзел

1 І быў дадзены мне шост, падобны да жазла, і сказана: Устань і змерай храм Божы, і ахвярнік, і тых, хто пакланяецца ў ім.
2 А двор, што па-за храмам, выключы і не мерай яго, бо ён дадзены язычнікам, і яны будуць таптаць святы горад сорак два месяцы.
3 І Я дам двум Маім сведкам, і яны будуць прарочыць тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён, апранутыя ў зрэбніну.
4 Гэта дзве алівы і два светачы, якія стаяць перад Госпадам22 зямлі.
5 І, калі хто захоча нашкодзіць ім, агонь выходзіць з іх вуснаў і пажырае іх ворагаў; і, калі хто захоча нашкодзіць ім, то ён гэтак павінен быць забіты.
6 Яны маюць уладу замкнуць неба, каб не ішоў дождж у дні іх прароцтва, і яны маюць уладу над водамі: ператвараць іх ў кроў і пляжыць зямлю ўсялякай напасцю гэтулькі разоў, колькі захочуць.
7 І, калі яны кончаць сваё сведчанне, звер, які падымаецца з бездані, будзе весці вайну з імі, і пераможа іх, і заб’е іх.
8 І іх трупы будуць на вуліцы вялікага горада, які духоўна называецца Садом і Егіпет, дзе і Госпад іх23 быў укрыжаваны.
9 І людзі з плямёнаў, і пакаленняў, і родаў, і народаў глядзяць24 на іх трупы тры дні з палавінаю і не дазваляюць25 пакласці іх трупы ў магільню.
10 І тыя, хто жыве на зямлі, радуюцца з-за іх і весяляцца, і яны будуць пасылаць адзін аднаму падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі тых, хто жылі на зямлі.
11 І праз тры дні з палавінаю дух жыцця ад Бога ўвайшоў у іх, і яны [абодва] ўсталі на свае ногі, і вялікі страх напаў на тых, хто глядзеў на іх.
12 І яны пачулі гучны голас з неба, які казаў ім: Узыдзіце сюды. — І яны ўзышлі ў неба ў воблаку; і іх ворагі глядзелі на іх.
13 І ў той момант адбыўся вялікі землятрус, і дзесятая частка горада ўпала, і было забіта ў землятрусе сем тысяч асоб26, а астатнія, ахопленыя жахам, узнеслі славу Богу Нябеснаму.
14 Другое гора прайшло; вось надыходзіць хутка трэцяе гора.
15 І сёмы Анёл затрубіў; і пачуліся гучныя галасы ў небе, якія казалі: Царства свету зрабілася царствам нашага Госпада і Яго Хрыста, і Ён будзе валадарыць векі вечныя.
16 І дваццаць чатыры старэйшыны, якія сядзяць перад Богам на сваіх тронах, упалі на свае абліччы і пакланіліся Богу,
17 кажучы: Дзякуем Табе, Госпадзе Божа Усемагутны, Той, Хто ёсць, і Хто быў [і прыходзіць], бо Ты прыняў Сваю вялікую сілу і заваладарыў.
18 І разгневаліся народы, і прыйшоў Твой гнеў і час судзіць мёртвых і даць плату Тваім слугам — прарокам, і святым, і тым, хто баіцца Твайго імя, малым і вялікім, і знішчыць тых, хто нішчыць зямлю.
19 І быў адчынены храм Божы, які ў небе, і паказаўся каўчэг Яго запавету ў Яго храме; і былі маланкі, і галасы, і грамы, і землятрус, і вялікі град.

Каментары ці зноскі:

4 22: У некат. рукап.: Богам.
8 23: У некат. рукап.: Наш.
9 24: У некат. рукап.: будуць глядзець.
9 25: У некат. рукап.: не дазволяць.
13 26: Літаральна: чалавечых імён.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыццё Іаана Багаслова, 11 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014