Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

Адкрыццё 16 Адкрыццё 16 разьдзел

1 І я пачуў з храма гучны голас, які казаў сямі Анёлам: Ідзіце і выліце сем чашаў гневу Божага на зямлю.
2 І пайшоў першы і выліў сваю чашу на зямлю; і ўзніклі нясцерпныя і злаякасныя раны на людзях, якія мелі кляймо звера і пакланяліся яго вобразу.
3 І другі выліў сваю чашу ў мора: і яно зрабілася крывёю, як ў мерцвяка, і кожная жывая душа, што была ў моры, памерла.
4 І трэці выліў сваю чашу ў рэкі і крыніцы водаў, і яны зрабіліся крывёю.
5 І я пачуў Анёла водаў, які казаў: Праведны34 Ты, Хто ёсць і Хто быў, Святы, бо Ты прысудзіў гэта,
6 бо яны пралілі кроў святых і прарокаў, і Ты даў ім піць кроў, яны таго вартыя.
7 І я пачуў голас ад ахвярніка: Так, Госпадзе Божа [Усемагутны], праўдзівыя і справядлівыя Твае суды.
8 І чацвёрты выліў сваю чашу на сонца: і дадзена было яму паліць людзей агнём.
9 І апалены былі людзі вялікаю спёкай і зневажалі імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі напасцямі, і не пакаяліся, каб узнесці Яму славу.
10 І пяты выліў сваю чашу на трон звера, і зрабілася яго царства змрочным, і яны кусалі языкі свае ад болю.
11 І зневажалі Бога Нябеснага ад сваіх боляў і ад сваіх ранаў, і не пакаяліся ў сваіх учынках.
12 І шосты выліў сваю чашу на вялікую раку Еўфрат; і высахла яе вада, каб была падрыхтавана дарога цароў, якія — ад усходу сонца.
13 І я ўбачыў: як выходзілі з зяпы дракона, і з пашчы звера, і з вуснаў ілжэпрарока — тры нячыстыя духі, як жабы;
14 бо гэта духі дэманаў, якія робяць знакі і выходзяць да цароў усяго населенага абшару, каб сабраць іх на вайну вялікага дня Бога Усемагутнага.
15 Вось, прыходжу як злодзей. Шчаслівы той, хто чуйны і сцеражэ сваю вопратку, каб не хадзіць яму голым і каб не бачылі яго сораму.
16 І ён сабраў іх на месца, якое называецца па-яўрэйску Гармагедон.
17 І сёмы [Анёл] выліў сваю чашу на паветра: і з храма [нябеснага] ад трона зышоў гучны голас, які казаў: Збылося!
18 І былі маланкі, і галасы, і грамы, і быў вялікі землятрус, якога не было з тае пары, як чалавек з’явіўся на зямлі, такі землятрус, такі вялікі!
19 І вялікі горад распаўся на тры часткі, і гарады народаў палі. І вялікі Вавілон успомнены быў перад Богам, каб даць яму чашу віна лютасці Яго гневу.
20 І кожны востраў уцёк, і гор не знайшлося.
21 І град вялікі, велічынёю з талент, сходзіць з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за напасць з градам, бо яго напасць надта вялікая.

Каментары ці зноскі:

5 34: У некат. рукап.: Госпадзе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыццё Іаана Багаслова, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014