Псалтыр 52 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,
 

калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прыйшоў у дом Абімэлеха».
 

Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]!
 

Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе!
 

Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)
 

Любіш усе словы згубныя, о, язык падступны.
 

Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)
 

І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:
 

«Вось чалавек, які ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго, і ўмацоўваўся ў зласьлівасьці сваёй».
 

А я, як аліўка зялёная ў Доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя.
 

Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.